напярэ́ймы, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. 3 мэтай перахапіць каго-, што-н., рухаючыся яму насустрач; наперарэз.

Бегчы н.

2. прыназ. з Д. Ужыв. для ўказання на асобу або прадмет, якім імкнуцца зайсці наперад, каб перахапіць іх.

Бегчы н. ўцекачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уро́ссып, прысл.

1. Тое, што і урассыпную.

Бегчы ў.

2. Асобна, не разам.

Касцы пасталі ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зару́піць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -піць; безас., зак.

Пачаць рупіць.

Яму зарупіла бегчы купацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патру́хваць

‘трухаць, бегчы, ехаць трушком’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. патру́хваю патру́хваем
2-я ас. патру́хваеш патру́хваеце
3-я ас. патру́хвае патру́хваюць
Прошлы час
м. патру́хваў патру́хвалі
ж. патру́хвала
н. патру́хвала
Загадны лад
2-я ас. патру́хвай патру́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час патру́хваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трю́хать несов., прост. тру́хаць, бе́гчы трушко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяго́м нареч. бего́м;

б. бе́гчы — бего́м бежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; незак.

Вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы.

І. што ёсць сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́зіркам, прысл.

Не спускаючы з вачэй (ісці, бегчы следам за кім-, чым-н.).

За незнаёмым н. краўся хлопчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́паць², -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., пагард.).

Паспешліва адступаць, бегчы наўцёкі.

Немцы драпалі з-пад Курска аж пыл курэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́гма нареч., обл. бего́м;

б. бе́гчы — бего́м бежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)