скарастрэ́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пэўнай зброі рабіць максімальную колькасць выстралаў у адзінку часу. Баявая скарастрэльнасць вінтоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. Тое, што патрабуе вырашэння.

Паставіць перад сабой задачу.

Выканаць задачу.

Баявая з.

Першачарговая з.

2. Практыкаванне, якое выконваецца, рашаецца шляхам разумовых заключэнняў, вылічэння і пад.

Рашыць задачу.

Арыфметычная з.

Шахматная з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́бка¹, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Надбудоўка на палубе судна для кіравання, а таксама памяшканне для падобнага прызначэння ў дырыжаблі, на радыёстанцыі і пад.

Рулявая р.

Хадавая р. (з якой кіруецца ход судна). Баявая р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вучэ́бна-баявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучэ́бна-баявы́ вучэ́бна-баява́я вучэ́бна-баяво́е вучэ́бна-баявы́я
Р. вучэ́бна-баяво́га вучэ́бна-баяво́й
вучэ́бна-баяво́е
вучэ́бна-баяво́га вучэ́бна-баявы́х
Д. вучэ́бна-баяво́му вучэ́бна-баяво́й вучэ́бна-баяво́му вучэ́бна-баявы́м
В. вучэ́бна-баявы́ (неадуш.)
вучэ́бна-баяво́га (адуш.)
вучэ́бна-баяву́ю вучэ́бна-баяво́е вучэ́бна-баявы́я (неадуш.)
вучэ́бна-баявы́х (адуш.)
Т. вучэ́бна-баявы́м вучэ́бна-баяво́й
вучэ́бна-баяво́ю
вучэ́бна-баявы́м вучэ́бна-баявы́мі
М. вучэ́бна-баявы́м вучэ́бна-баяво́й вучэ́бна-баявы́м вучэ́бна-баявы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лётна-баявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лётна-баявы́ лётна-баява́я лётна-баяво́е лётна-баявы́я
Р. лётна-баяво́га лётна-баяво́й
лётна-баяво́е
лётна-баяво́га лётна-баявы́х
Д. лётна-баяво́му лётна-баяво́й лётна-баяво́му лётна-баявы́м
В. лётна-баявы́ (неадуш.)
лётна-баяво́га (адуш.)
лётна-баяву́ю лётна-баяво́е лётна-баявы́я (неадуш.)
лётна-баявы́х (адуш.)
Т. лётна-баявы́м лётна-баяво́й
лётна-баяво́ю
лётна-баявы́м лётна-баявы́мі
М. лётна-баявы́м лётна-баяво́й лётна-баявы́м лётна-баявы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калясні́ца, ‑ы, ж.

У старажытных грэкаў і рымлян — двухколая павозка, якой карысталіся ў час трыумфальных шэсцяў, спаборніцтваў і баёў. Баявая калясніца. Спаборніцтвы калясніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паяды́накбаявая сутычка двух праціўнікаў’ (ТСБМ), ст.-бел. поединокъ, поедынокъ (XVII ст.) ’тс’ запазычаны са ст.-польск. pojedynek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вядзеннем бою; ваенны. Баявыя аперацыі. Баявы разлік. Баявыя парадкі. Баявая гатоўнасць. Баявая і палітычная падрыхтоўка. Баявыя часці. Баявы вылет. □ Аднекуль з вуліцы данёсся сігнал баявой трывогі. Крапіва. [Чыжык] прызвычаіўся ўжо да баявога жыцця — да атак і кулямётнага агню. Лупсякоў. Сышліся сябры-партызаны Згадаць баявыя гады. Смагаровіч. // Прызначаны для бою, бітвы. Баявы патрон. □ У дзеда Талаша, прызнацца, стрэльба і ёсць і схавана яна якраз у лесе, схавана разам з баявымі прыпасамі. Колас. Імчыцца сталёвай лавінай Калона машын баявых. Аўрамчык. // Які ўдзельнічаў у баях, праяўлены і здабыты ў баях. Баявы камандзір. Баявы подзвіг. Баявыя заслугі. Баявыя адзнакі. □ Людзей паважалі выключна за іх баявыя якасці. Брыль.

2. Выпрабаваны, загартаваны ў баях, гатовы да барацьбы. Баявыя арганізацыі бальшавікоў. □ Па пытанню аб утварэнні асобых баявых груп я магу сказаць, што лічу іх неабходнымі. Ленін.

3. Рашучы, энергічны, дзейны. [Манковіч:] — У атрадзе звыш сарака камсамольцаў. Гэта наша баявое звяно. Дзенісевіч.

4. перан. Разм. Бойкі, смелы. Звеннявая па ільну — баявая і гаваркая дзяўчына. Шчарбатаў.

5. Асабліва важны для данага моманту, які патрабуе выканання ў першую чаргу. Навукова-тэхнічны прагрэс — баявая задача дня.

•••

Баявая галоўка гл. галоўка.

Баявая спружына гл. спружына.

Баявое хрышчэнне гл. хрышчэнне.

Баявы лісток гл. лісток.

Баявы пост гл. пост.

Баявы статут гл. статут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шук, -у, мн. -і, -аў, м.

1. мн. Дзеянні таго, хто шукае, адшукванне каго-, чаго-н.

У пошуках прыстанішча.

2. часцей мн. Разведачныя работы па выяўленні чаго-н. (спец.).

Геалагічныя пошукі.

3. Разведка, разведвальная баявая аперацыя (спец.).

Начны п.

|| прым. по́шукавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

едини́ца в разн. знач. адзі́нка, -кі ж.;

боева́я едини́ца воен. баява́я адзі́нка;

едини́ца измере́ния адзі́нка вымярэ́ння;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)