Танке́ткі ’лёгкі жаночы абутак, басаножкі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.), танке́тка ’суцэльная падэшва, якая патаўшчаецца ад наска да пяткі’ (ТСБМ). Вобразнае збліжэнне з танке́тка ’лёгкая баявая гусенічная бронемашына’ (ТСБМ), памянш. ад танк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятро́ўкібасаножкі’ (Сцяц., Нар., Сцяц., З нар. сл., Жд.); ’жаночыя туфлі з адкрытай пяткай’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ). Запазычана з польскай мовы; гл. Сцяц., Нар., 152; Крамко, З нар. сл., 85 (у апошняга «ў перыяд да 1939 г.»). Геаграфія слова (толькі заходняе) на карысць гэтай думкі. Параўн. польск. wiatrówka ’летняе адзенне’ (Верш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пы1басаножкі’ (бяроз., Шатал., Зайка Кос., Скарбы), ‘паношаныя туфлі’ (Сцяшк.), ‘абутак на драўлянай падэшве’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл., Сл. Брэс.), ‘даўні сялянскі абутак на скураной, драўлянай ці іншай падэшве’ (Сл. ПЗБ), трэ́бы, тро́пы, дрэ́пы, трэ́пкі ‘дзеравяшкі’ (ЛА, 4), трэ́пэ ‘тапкі без лятаў’ (драг., Ск. нар. мовы). З польск. trepy, trepkiбасаножкі, туфлі на драўлянай падэшве’ (у XVI ст. — ‘сандалі манахаў’), якія з ням. Trippe ‘сандал’, што да trippeln, trampeln, trappeln ‘тупаць’, ‘тупацець’, ‘перабіраць нагамі, ісці невялікімі крокамі’ (Брукнер, 576; Вінцэнц). Сяткоўскі (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 396) ставіць пад сумнеў чэшскае пасрэдніцтва з-за ніжненямецкага паходжання Trippe.

Трэ́пы2 ‘прыступкі, ступенькі’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘прыстасаванне, прылада з зубцамі для пад’ёму бярвенняў’ (беласт., Ніва, 1975, 19 кастр.) Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 142), слова прыйшло праз літоўскую мову (дыял. trẽpai) з ням. Treppe ‘прыступкі, лесвіца’; хутчэй праз польск. trepy ‘дзве паралельныя жэрдкі, пруты або шнуры, злучаныя папярочкамі, якія служаць для ўзыходжання ці сыходжання’, што запазычана з нова-в.-ням. Treppe ‘прытулкавае прыстасаванне, лесвіца; прыступка’ (Вінцэнц). Параўн. трап2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпе́да ’падводны сігарападобны снарад’ (ТСБМ), сюды ж тарпэ́дыбасаножкі’ (Сцяшк.). Праз рус. торпе́да, польск. torpeda з англ. torpedo ’электрычны скат; тарпеда’ < лац. torpēdo ’стан нерухомасці; электрычны скат’. У сучасным значэнні з пачатку XIX ст. (ЕСУМ, 5, 608; Чарных, 2, 252; Голуб-Ліер, 485). Назва басаножак, хутчэй за ўсё, па знешняму падабенству. Меркаванні Лаўчутэ (Балтизмы, 133) аб запазычанні назвы з балтыйскіх моў, параўн. літ. pė́de, pėdžià ’басаножка, падэшва з вяровак’ < pė́da ’ступа, ступня’, пры няясным паходжанні пачатку слова не пераконваюць. Параўн. танкеткі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)