басано́жкі, -жак, адз. басано́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басано́жкі, -жак (ед. басано́жка ж.) босоно́жки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басано́жкі, ‑жак; адз. басаножка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Басано́жкі ’род абутку’. У гаворкі слова прыйшло з літаратурнай мовы (гл. Сцяц. Нар., 152), у якую яно трапіла з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

басано́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. басано́жка басано́жкі
Р. басано́жкі басано́жак
Д. басано́жцы басано́жкам
В. басано́жку басано́жкі
Т. басано́жкай
басано́жкаю
басано́жкамі
М. басано́жцы басано́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

босоно́жки мн. (обувь) басано́жкі, -жак, ед. басано́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патро́шкі, прысл.

Тое, што і патрошку. [Віктар:] — Чаму было нам адразу так не зрабіць? А то цэлую гадзіну ўсё патрошкі выдумваем. Маўр. А ў руках — басаножкі: Незнарок іх зняла, Каб адчуць, як патрошкі Сцежка стыць пачала. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

trepki

мн. трэпкі, басаножкі (на драўлянай падэшве)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пацме́нкібасаножкі’ (глус., Мат. Маг.). Няясна. Відаць, кантамініраваная назва, першая частка якой з’яўляецца роднаснай да польск. patynka, patynek ’туфлі’ ці рус. ботинок ’чаравік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страйхо́дыбасаножкі’ (Сл. рэг. лекс.), срайхо́ды ‘старыя боты з адрэзанымі халявамі’ (мядз., Шатал.). Няясна. Відаць, складанае слова, другая частка — да хадзіць, ход, параўн. скараходы, хадакі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)