аптыміза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Працэс надання чаму‑н. аптымальных, найбольш выгадных характарыстык, суадносін. Распрацоўка тэорыі аптымізацыі паліўна-энергетычнага балансу краіны. // Прывядзенне сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. Электронна-вылічальнай машыне зададзена праграма аптымізацыі размеркавання нагрузкі паміж рабочымі апаратамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акты́ў, ‑тыву, м.
1. Найбольш дзённая, ініцыятыўная частка якой‑н. арганізацыі, калектыву. Партыйны актыў. Камсамольскі актыў. Аўтарскі актыў. Вытворчы актыў.
2. Частка балансу, якая ўключае ўсе віды каштоўнасцей прадпрыемства (грошы, тавары і інш.); проціл. пасіў. // перан. Поспехі, дасягненні, перавагі чые‑н. Запісаць у актыў.
[Ад лац. activus — дзейны, дзейсны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бала́нс 1, ‑у, м.
1. Раўнавага, ураўнаважванне. Гранічнае пачуццё балансу, выдатная спартыўная форма.. забяспечылі.. [эквілібрысту] дакладнае, нават прыгожае выкананне найскладанейшага труна з вострымі кінжаламі. «Беларусь».
2. Параўнальны падрахунак прыходу і расходу пры завяршэнні разлікаў, а таксама ведамасць з такім падрахункам. Радавы баланс. Квартальны баланс. Зводны баланс.
3. Колькаснае выражэнне суадносін паміж бакамі якой‑н. дзейнасці, якія павінны ўраўнаважваць адзін аднаго. Гандлёвы баланс. Баланс народнай гаспадаркі. // Суадносіны паміж узаемазвязанымі часткамі чаго‑н. Кармавы баланс. Паліўны баланс. Баланс падземных грунтовых вод.
•••
Актыўны баланс — падрахунак, у якім прыход большы за расход.
Пасіўны баланс — падрахунак, у якім расход большы за прыход.
[Фр. balance.]
бала́нс 2, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у, зб. Спец. Ачышчаныя ад кары бярвенні аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы.
2. ‑а. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек. [Сымон:] — Тут я нешта заспяшаўся, перакінуў няёмка баланс, што перацягвае рэйкі, дык пяро не прыкінулася як след да рамачнай рэйкі, і пайшлі вагоны па стрэлцы ўразрэз. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)