Балаба́йкабалалайка’ (Нас., Касп., Шат., Інстр. III, Гарэц.). Рус. дыял. балаба́йка, балабо́йка, укр. балаба́йка. Мабыць, гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць (гл.). Так лічыць Бернекер, 40 (параўн. Фасмер, 1, 113). Гараеў (10) думае пра запазычанне з цюрк. моў (але крыніцу не ўказвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каліно́к ’струнны музычны інструмент, балалайка’ (Бяльк.). Няясна. Дакладных адпаведнікаў у іншых бел. гаворках як быццам няма, у іншых мовах таксама. Паралелі нам невядомыя. Не выключана, што суадносіцца з каліна (фармальная сувязь з асновай ёсць), аднак матывацыя няясная. Можа рэканструяваць і форму *коленок, аднак і да яе паралелі нам невядомыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

траскатня́, ‑і, ж.

1. Працяжны трэск, шум, стук чаго‑н. Затым пачулася траскатня матацыкла. Брыль. Усю ноч не змаўкае ў прыбярэжных зарасніках траскатня чарацянак. Самусенка.

2. перан. Бясконцая балбатня, размовы. Я ўжо ведаў — звалі яе Раісай Пятроўнай, а дасціпныя жыхары дома, за яе лёгкі язык і траскатню, далі мянушку — Райка-балалайка. Ракітны. // Пустаслоўе. [Сітнік:] — Я не прыхільнік вершаў, бо часам у іх многа фальшу і траскатні, але адзін з іх неяк сам мне ў душу ўлез. Ермаловіч. Век жыві спакойна ды разумна. Не, не так. На сэрцы — неспакой: Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)