атулі́цца, атулюся, атулішся, атуліцца; зак.
Ахутацца, ахінуцца. Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманам атулілася Гнілое балота. Колас. У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкі-краскі, Сонцам атуліся. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аху́твацца несов.
1. оку́тываться;
2. перен. оку́тываться; покрыва́ться;
1, 2 см. аху́тацца;
3. страд. оку́тываться; покрыва́ться; см. аху́тваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ахіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Атуліцца, ахутацца чым‑н. Маладзіца, убачыўшы старшыню, ахінулася хусткай і таропка шмыганула ў хату. Навуменка.
2. перан. Агарнуцца, накрыцца. Шырачэзнымі лістамі Ахінуліся кусты. Глебка. Сосны шумяць, Ахінуліся сосны журбою. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акры́цца, акрыюся, акрыешся, акрыецца; зак.
1. Накрыцца, ахінуцца чым‑н. Акрыцца посцілкай. □ Агонь прыграваў яго збоку, воўчая [ш]кура, якою акрыўся дзед, зверху. Колас.
2. перан. Пакрыцца; ахутацца, завалачыся. Быццам хусцінай вясельнаю, вішанька цветам акрылася. Бураўкін. [Зосін] твар.. збялеў, смуткам акрыліся вочы. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаві́цца, спаўецца; пр. ставіўся, ‑лася, ‑лося; зак.
1. Ахінуцца, абматацца чым‑н.
2. перан. Ахутацца, ахінуцца чым‑н., акрыцца з усіх бакоў. Далячынь густа спавілася туманам, і хоць хмар не было, змрочная, туманістая смуга падмыла далёкія хрыбты гор, дашчэнту затапіла даліну. Быкаў. Потым ветры зашумелі, застагналі хвоі, і прасторы спавіліся чорнаю смугою. Трус. Пара дыміла з конскіх ноздраў, і як глянуць, усё спавілося тонкаю шызаю дымкаю, у якой глушыўся людскі гоман, фырканне коней... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абві́цца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.
1. Абкруціцца вакол чаго‑н.; абвіць сабой што‑н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі. // Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.
2. Пакрыцца, абвіць сябе чым‑н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка. // Ахутацца, абвалачыся чым‑н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укры́цца, укрыюся, укрыешся, укрыецца; зак.
1. Накрыцца, закрыцца поўнасцю, з усіх бакоў, ухутацца. Алаіза паслала ложак. Лягла, укрылася з галавою. Арабей. [Мялешка:] — І вазьмі вось мой плашч, укрыйся. Васілевіч.
2. Накрыцца, запоўніцца, усеяцца чым‑н. па паверхні. У пакоях, дзе раней панаваў строгі парадак, чысціня, усё нібы пастарэла, укрылася пылам. Карпаў. Укрылася лёдам возера — не правіць было рыбакам пелькі. Мыслівец. Пастаяўшы нейкі час каля куста вярбы, што ўкрыўся жоўтымі коцікамі, павярнуў дадому. Ігнаценка. // Ахутацца, ахінуцца чым‑н. Апілкі сонца церушыла. Як цыркуляркаю-пілой, І далеч доўга не спяшыла Укрыцца шызаю імглой. Гаўрусёў. // Стаць пакрытым чым‑н., што выступіла на паверхні чаго‑н. У Сузона ў момант твар укрыўся кроплямі поту, шчокі пачалі падрыгваць. Галавач.
3. Схаваўшыся дзе‑н., засцерагчы сябе ад каго‑, чаго‑н. Вялічка і хто быў з ім убачылі, што выйсці з дома і дзе-небудзь укрыцца ад бомб няма як: усё навокал кіпела і рвалася. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)