каўпачо́к, ‑чка, м.

Памянш. да каўпак (у 1, 2 знач.); маленькі каўпак. Мэр раптам дастаў вечнае пяро і задумліва пачаў адвінчваць ахоўны каўпачок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

защи́тный

1. абаро́нны;

2. (предохранительный) засцерага́льны; ахо́ўны;

защи́тная окра́ска ахо́ўная афарбо́ўка;

защи́тный цвет воен. ахо́ўны ко́лер;

защи́тные лесонасажде́ния ахо́ўныя лесанасаджэ́нні;

защи́тные сре́дства техн. ахо́ўныя сро́дкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

За́ступ ’рыдлёўка, жалязняк’. Рус., укр. за́ступ ’тс’. Польск. zastup ’тс’ (з рус.; Дарашэўскі, 10, 795), zastęp ’група людзей’, ’ахоўны вал’, серб.-луж. zastup ’уваход’, чэш., славац. zástup ’мноства, група людзей, наогул нейкіх элементаў’, славен. zastòp ’уваход’, ’прадстаўніцтва’, ’розум, сэнс’. Ст.-слав. застѫпъ ’дапамога, абарона; натоўп’. Ст.-рус. заступъ ’абарона’ (XII ст.), ’рыдлёўка’ (XVI ст.). Верагодна, што бел. і ўкр. заступ ’рыдлёўка’ з рус., дзе значэнне тлумачыцца тым, што пры працы з гэтым відам лапаты на яе наступаюць нагой. Таму бязафіксны наз. ад заступати (гл. ступаць). Шанскі, 2, З, 66–67; Праабражэнскі, 2, 408.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)