прохлади́ть сов., разг., уст. прахаладзі́ць, ахаладзі́ць; астудзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахало́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахалоджваць — ахаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑ладзіць; зак., што.

Вельмі ахаладзіць што‑н. Перахаладзіць цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ззя́біць

ахаладзіць, астудзіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ззя́блю ззя́бім
2-я ас. ззя́біш ззя́біце
3-я ас. ззя́біць ззя́бяць
Прошлы час
м. ззя́біў ззя́білі
ж. ззя́біла
н. ззя́біла
Загадны лад
2-я ас. ззя́б ззя́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час ззя́біўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераахаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., каго-што.

Ахаладзіць надта моцна або ніжэй за вызначаную тэмпературу.

|| незак. пераахало́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. пераахаладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; незак. пераахало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. пераахаладжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахаладжэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. ахаладзіць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. ахаладзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́студзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Ахаладзіць, выпусціўшы цяпло (пра памяшканне). Хату выстудзілі за дзень, бесперапынку адчыняючы дзверы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахаладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць халодным, халаднаватым, астыць.

Вада ў моры ахаладзілася.

2. Ахаладзіць сябе, сваё цела на паветры.

3. перан. Стаць абыякавым, спакойным, стрыманым у пачуццях.

|| незак. ахало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца і ахаладжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ахаладжэ́нне, -я, н. і ахало́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахало́джаны

1. охлаждённый, осту́женный, прохлаждённый;

2. с.-х. прохоло́женный;

1, 2 см. ахаладзі́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак., каго-што.

1. Ахаладзіць, замарозіць. Пабудзьце яшчэ, не ўцякайце з цяпла, Бо ў лесе застудзіце белыя ножкі. Грахоўскі.

2. Тое, што і прастудзіць (у 1 знач.). Застудзіць горла. Застудзіць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)