эпале́т, -а, М -е́це, часцей мн. -ы, -аў, м.

1. Наплечны знак адрознення воінскага звання на ваеннай форме (уст.).

2. Парадны пагон афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаны махрамі, пазументамі (у некаторых арміях).

3. Элемент дэкору адзення.

|| прым. эпале́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ю́нкерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнкера, належыць яму. Юнкерскі мундзір. // Прызначаны для падрыхтоўкі афіцэраў у дарэвалюцыйнай арміі. Юнкерскае вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высокаблагаро́ддзе, ‑я, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне цывільных чыноўнікаў ад восьмага да шостага класаў і афіцэраў ад капітана да палкоўніка, а таксама іх жонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмараліза́цыя, ‑і, ж.

1. Упадак нораваў, маральнае разлажэнне. Дэмаралізацыя арыстакратыі.

2. Упадак духу, дысцыпліны. Дэмаралізацыя арміі. □ Было ясна, што з дапамогаю салдат і афіцэраў, якія спачуваюць пам, было лягчэй выканаць задачу дэмаралізацыі тылу ворага. Казлоў.

[Фр. démoralisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаро́жны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да падарожжа.

Падарожныя нататкі.

2. Які звязаны з дарогай (у 3 знач.), знаходзіцца ў дарозе.

Падарожныя людзі.

3. у знач. наз. падаро́жны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гл. падарожнік¹).

Падарожныя грошы (гіст.) — аплата за праезд на паштовых конях ці за праезд па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў у Расіі ў 18—19 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чын¹, -у і -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -у. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.

Ч. маёра.

На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.

2. -а. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).

Чыны дыпламатычнага рангу.

Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.

Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.

Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу. Дачка пані Міхаліны, какетка Яня, прымусіла каля сябе бегаць, можа, з пяць афіцэраў. Карпюк.

2. Тое, што і гестка.

[Фр. coquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаўро́н, ‑а, м.

Нашыўка з галуну ў выглядзе вугла на левым рукаве адзення салдат і малодшых афіцэраў (колькасць гэтых нашывак абазначае колькасць гадоў звыштэрміновай службы). Валока.. агледзеў.. пакамечаную, абсыпаную пылам постаць [ворага] з яфрэйтарскім шаўронам на разадраным да локця рукаве. Быкаў.

[Фр. chevron.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фельдфе́бель, ‑я, м.

У царскай і некаторых замежных арміях — званне старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце. [Залыгін:] Фельдфебеля за адвагу далі, смелы! Тры Ягорыі начапілі... Мележ. // Асоба, якая мае гэта званне. Блакітныя льдзінкі воч з захапленнем абводзілі маўклівых памочнікаў, малодшых афіцэраў, фельдфебеля, салдат, паліцэйскіх. Лынькоў.

[Ад ням. Feldwebel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датава́цца, ‑туецца; незак.

1. Абазначацца якой‑н. датай, адносіцца да якога‑н. часу. Рукапіс датуецца 17 стагоддзем. □ Апошні запіс датуецца 30 лістапада таго ж самага года — днём, калі курсанты здалі залікі і, атрымаўшы годнасць савецкіх афіцэраў, збіраюцца ісці на фронт. Арабей.

2. Зал. да датаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)