цыяно́з, -у, м. (спец.).

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях, звязаных з расстройствам кровазвароту; сінюшнасць, сінюха.

|| прым. цыяно́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́льны приспособи́тельный;

~ная афарбо́ўка насяко́мых — подража́тельная окра́ска насеко́мых

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лупі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., лу́піцца; незак.

Абдзірацца, аблазіць, лупічыцца.

Лупіцца афарбоўка.

Лупіцца нос.

|| зак. аблупі́цца, -лу́піцца і адлупі́цца, -лу́піцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмбр, -у, мн. -ы, -аў, м.

Характэрная афарбоўка гуку (голасу, інструмента), якая надаецца яму абертонамі, прыгукамі.

Прыемны т. голасу.

|| прым. тэ́мбравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пігмента́цыя, ‑і, ж.

Афарбоўка тканак жывых арганізмаў, абумоўленая наяўнасцю пігмента.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуфля́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камуфляжу. Камуфляжная афарбоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульверызацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пульверызацыі. Пульверызацыйная прылада. Пульверызацыйная афарбоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лер, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Светлавы тон чаго-н.; афарбоўка.

Блакітны к.

Сукенка колеру марской хвалі.

2. У жывапісе: адценне фарбы, густата, ступень яе яркасці.

|| прым. ко́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыяно́з, ‑у, м.

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых хваробах, звязаных з расстройствам кровазвароту; сінюшнасць.

[Ад грэч. kyanos — цёмна-сіні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўту́ха, -і, ДМу́се, ж.

1. Жоўтая афарбоўка скуры і слізістых абалонак, што назіраецца пры захворванні печані, жоўцевых шляхоў і інш.

2. Тое, што і гепатыт (разм.).

|| прым. жаўту́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)