вы́красить сов. вы́фарбаваць, пафарбава́ць, афарбава́ць; (покрыть слоем краски) вы́малеваць, памалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начарні́ць, ‑чарню, ‑чэрніш, ‑чарніць; зак., што.

Зрабіць чорным, афарбаваць у чорны колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пігментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Спец. Афарбаваць (фарбаваць) пігментам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насурмі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; ‑мім, ‑міце; зак., каго-што.

Пафарбаваць, афарбаваць сурмой. Насурміць бровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Зрабіць вельмі сінім, засініць.

2. Падсініць, афарбаваць у сіні колер нанава, яшчэ раз (пра бялізну, тканіны і пад.). Перасініць прасціну.

3. Падсініць, афарбаваць у сіні колер усё, многае. Перасініць усю памытую бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афарбава́ны

1. окра́шенный, вы́крашенный;

2. перен. окра́шенный;

1, 2 см. афарбава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назеляні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што і чаго.

Разм. Афарбаваць што‑н. у зялёны колер; зрабіць вельмі зялёным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мармурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Апрацаваць (апрацоўваць), афарбаваць (афарбоўваць) што‑н. пад мармур. Мармураваць паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

окра́сить сов.

1. афарбава́ць, пафарбава́ць; (только в знач. — покрыть слоем краски) памалява́ць;

окра́сить пол памалява́ць (пафарбава́ць) падло́гу;

окра́сить пла́тье пафарбава́ць суке́нку;

2. перен. (придать особый тон, выразительный оттенок) афарбава́ць, нада́ць афарбо́ўку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Скончыць фарбаванне, афарбоўку чаго‑н.; афарбаваць да якога‑н. месца. Дафарбаваць падлогу. Дафарбаваць столь да сярэдзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)