ура́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да урану; які складаецца з урану, які змяшчае ў сабе уран. Уранавая руда, Уранавае радовішча. Уранавыя мінералы. // Атрыманы з урану і яго злучэнняў. Уранавыя сплавы.

•••

Уранавая бомбаатамная бомба, у якой ядзерным зарадам з’яўляюцца ізатопы урану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мба бо́мба, -бы ж.;

фуга́сная бо́мба фуга́сная бо́мба;

зажига́тельная бо́мба запа́льная бо́мба;

хими́ческая бо́мба хімі́чная бо́мба;

а́томная бо́мба а́тамная бо́мба;

водоро́дная бо́мба вадаро́дная бо́мба;

нейтро́нная бо́мба нейтро́нная бо́мба;

влете́ть бо́мбой уляце́ць бо́мбай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сілавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які выпрацоўвае або перадае электрычную энергію для якіх‑н. работ. Сілавая станцыя. Сілавы кабель. Атамная сілавая ўстаноўка. // Які пераўтварае электрычную энергію. Сілавая падстанцыя. Сілавы трансфарматар.

2. Спец. Які выкарыстоўваецца для атрымання якой‑н. энергіі або выканання якой‑н. работы. Сілавы электрамагніт.

3. У тэхніцы — які ажыццяўляецца пры павялічанай скорасці падачы рэжучага інструмента. Сілавое рэзанне. Сілавое фрэзераванне.

4. У спорце — звязаны з прымяненнем значнай фізічнай сілы. Комплекс сілавых практыкаванняў. Сілавы трук. Сілавы прыём.

5. У фізіцы — звязаны з праяўленнем якіх‑н. сіл (магнітных. электрычных і пад.). Сілавыя лініі. Сілавое поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы. ж.

1. Навука, якая вывучае будову, агульныя ўласцівасці і законы руху матэрыі. Электронная фізіка. // Спецыяльная дысцыпліна, якая вывучае гэту навуку. Урок фізікі. Кабінет фізікі. // Разм. Падручнік, па якім вывучаецца гэта навука.

2. Будова, агульныя ўласцівасці і законы руху якой‑н. матэрыі; веды пра такую будову, уласцівасці, законы. Фізіка атмасферы. Фізіка крышталяў.

•••

Атамная фізіка — раздзел фізікі, які вывучае будову і стан атамаў.

Фізіка цвёрдага цела — раздзел фізікі, які вывучае фізічныя ўласцівасці і структуру цвёрдых цел, распрацоўвае тэарэтычныя асновы для іх тлумачэння.

Ядзерная фізіка — раздзел сучаснай фізікі, у якім вывучаюцца атамныя ядры, працэсы, што адбываюцца ў ядры, і элементарныя часціцы.

[Грэч. physike.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батарэ́я, ‑і, ж.

1. Тактычнае падраздзяленне ў артылерыі і ракетных войсках, якое мае ў сваім саставе некалькі гармат або ракетных установак. Зенітная батарэя. Мінамётная батарэя. □ Як на далоні відны былі ўспышкі на агнявых пазіцыях артылерыйскіх батарэй. Новікаў. // Умацаванне, якое служыць пазіцыяй для некалькіх гармат або ракетных установак.

2. Аб’яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў, апаратаў у адзіную сістэму для больш эфектыўнага сумеснага дзеяння. Коксавая батарэя. Радыятарная батарэя.

3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі (акумулятараў, гальванічных элементаў і інш.). Атамная, сонечная, анодная батарэя.

4. чаго. Жарт. Шэраг якіх‑н. аднародных прадметаў. [Янушка] вабіла да сябе цэлая батарэя бутэлек, што стаялі на вітрыне на самым відным месцы і паводзілі на вясёлыя думкі. Дайліда.

[Фр. batterie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мба ж. бо́мба;

аско́лачная б. — оско́лочная бо́мба;

а́тамная б.а́томная бо́мба;

вадаро́дная б. — водоро́дная бо́мба;

вулкані́чная б. — вулкани́ческая бо́мба;

напа́лмавая б. — напа́лмовая бо́мба;

фуга́сная б. — фуга́сная бо́мба;

нейтро́нная б. — нейтро́нная бо́мба;

б. запаво́ленага дзе́яння — бо́мба заме́дленного де́йствия;

уляце́ць ~бай — влете́ть бо́мбой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эне́ргія ж., в разн. знач. эне́ргия;

электры́чная э. — электри́ческая эне́ргия;

а́тамная (я́дзерная) э.а́томная (я́дерная) эне́ргия;

цеплава́я э. — теплова́я эне́ргия;

праме́нная э. — лучи́стая эне́ргия;

патэнцыя́льная э. — потенциа́льная эне́ргия;

зако́н захава́ння ~гіі — зако́н сохране́ния эне́ргии;

жыццёвая э. — жи́зненная эне́ргия;

затра́та ~гіі — затра́та эне́ргии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́га ж. (рычаг для поднятия тяжестей) ва́га

вага́ ж.

1. прям., перен. вес м.;

ме́ры вагі́ — ме́ры ве́са;

а́тамная (малекуля́рная) в.а́томный (молекуля́рный) вес;

мёртвая в.ав. мёртвый вес;

найлягчэ́йшая в.спорт. наилегча́йший вес;

2. весы́ мн.;

на вагу́ зо́лата — на вес зо́лота;

мець вагу́ — име́ть вес

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вес м.

1. вага́, -гі́ ж., мн. нет;

уде́льный вес удзе́льная вага́;

десяти́чный вес дзесятко́вая вага́;

ме́ры ве́са ме́ры вагі́;

а́томный вес а́тамная вага́;

на вес на вагу́;

2. перен. вага́, -гі́ ж.; (авторитет) аўтарытэ́т, -ту м.;

3. / на весу́ на вісу́;

на вес зо́лота на вагу́ зо́лата;

име́ть вес мець вагу́ (аўтарытэ́т).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эне́ргія, ‑і, ж.

1. Адна з асноўных уласцівасцей матэрыі — агульная колькасная мера руху і ўзаемадзеяння ўсіх яе відаў. Закон захавання энергіі. □ Дзяленне ядзер урану суправаджаецца выдзяленнем вялікай колькасці энергіі. «Маладосць». // Здольнасць якога‑н. цела, рэчыва і пад. выконваць якую‑н. работу або быць крыніцай той сілы, якая можа выконваць работу. Шмат часу забірала .. вырашэнне такіх пытанняў, як выкарыстанне энергіі марскіх прыліваў і адліваў або атрыманне яе з арктычнага холаду. Шахавец. Невядомых скарбаў і энергій у прыродзе вельмі многа. Бядуля. // Разм. Электрычны ток. Свая электрастанцыя давала энергію. Гурскі.

2. Дзейная сіла, спалучаная з настойлівасцю ў дасягненні пастаўленай мэты. Усе гэтыя дні Сузан хадзіў вясёлы і ўзрушаны. Ён праявіў нават пэўную энергію і заклапочанасць. Лынькоў. — Аса! аса! — дружна крычалі студэнты, пляскаючы ў далоні і захапляючыся хараством і нястрымнай энергіяй дзяўчыны. Дуброўскі. Многа трэба было энергіі і старання, каб кожная група была зацікаўлена ў сваёй рабоце, каб увесь час трымаць школу на вышыні таго ці іншага настрою. Колас.

•••

Ядзерная (атамная) энергія — унутраная энергія атамнага ядра, якая вылучаецца пры ядзерных рэакцыях.

[Ад грэч. enérgeia — дзеянне, дзейнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)