метагалакты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метагалактыкі. Метагалактычная астраномія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёлакацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да радыёлакацыі, прызначаны для яе. Радыёлакацыйнае абсталяванне. Радыёлакацыйная станцыя.
2. Заснаваны на радыёлакацыі. Радыёлакацыйная астраномія. Радыёлакацыйныя ўзрывальнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да зоркі (у 1 знач.), зорак. Зорная астраномія. □ Над цёмным дахам усё паварочвала свой зорны коўш Вялікая Мядзведзіца. Чыгрынаў.
2. Пакрыты, усеяны зоркамі; з мноствам зорак. Ноч цёмная, зорная, ціхая. Дамашэвіч.
3. Які ідзе з розных месц да аднаго пункта. Зорны прабег. Зорны паход.
•••
Зорны год гл. год.
Зорны дождж гл. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сферы́чны сфери́ческий, сфери́чный; (о форме тела — ещё) шарообра́зный, шарови́дный;
~ная лі́нза — сфери́ческая (шарообра́зная, шарови́дная) ли́нза;
с. трохвуго́льнік — сфери́ческий треуго́льник;
○ ~ная астрано́мія — сфери́ческая астроно́мия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сферы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сферы (у 1, 2 знач.), які мае форму сферы, шара. Сферычная паверхня. □ [Акно] было шырокае, амаль на ўсю сцяну кабінета, і мела сферычную форму. Шыцік.
2. У геаметрыі — размешчаны на сферы; характэрны для яе паверхні. Сферычны трохвугольнік. // Які вывучае ўласцівасці геаметрычных фігур, размешчаных на сферы. Сферычная геаметрыя.
•••
Сферычная астраномія — аддзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяціл па нябеснай сферы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́рны в разн. знач. звёздный;
~ная астрано́мія — звёздная астроно́мия;
~ная ноч — звёздная ночь;
○ з. прабе́г (заплы́ў) — спорт. звёздный пробе́г (заплы́в);
з. год — звёздный год;
з. до́ждж — звёздный дождь;
◊ ~ная часі́на — звёздный час
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
практы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да практыкі (у 1, 2 знач.); звязаны з практыкай, з рэальнымі патрабаваннямі, магчымасцямі. Практычныя вывады. Практычная дзейнасць. Практычная дапамога. □ [Зёлкін:] Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. Крапіва.
2. Які займаецца непасрэдна якой‑н. справай, непасрэдна кіруе кім‑, чым‑н. Практычнае кіраўніцтва.
3. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў, навыкаў на практыцы. Практычныя заняткі. Практычнае навучанне.
4. Звязаны з прымяненнем на практыцы (якой‑н. галіны навукі, ведаў і пад.). Практычная астраномія. Практычная механіка. Практычны курс англійскай мовы.
5. Які добра разбіраецца ў жыццёвых справах; дзелавіты, вопытны. Саханюк быў чалавек практычнага складу. Колас. [Багуцкі:] — Як ты сумяшчаеш свае абавязкі дыспетчара са сваёй.. крыху паэтычнай, мітуслівай, ва ўсякім разе далёка не практычнай натурай? Лынькоў.
6. Выгадны, зручны ў справе; эканомны. Практычны метад. Практычны колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наву́ка, ‑і, ДМ ‑вуцы, ж.
1. Сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства, мыслення і спосабах уздзеяння на навакольны свет. Савецкая навука. // Работа ў той ці іншай галіне ведаў як прафесія. Займацца навукай.
2. Асобная галіна гэтых ведаў. Астраномія — навука аб нябесных целах. Гуманітарныя навукі. Матэматычныя навукі. // Напрамак у якой‑н. галіне ведаў, які называецца па імені заснавальніка.
3. толькі адз. Навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту. [Дзед Сымон:] — Не, браце, кожная справа патрабуе розуму, навукі. Ізноў жа, каб хаценне, бо любая справа патрабуе, каб яе любілі. Лынькоў. Купіць касу — о, гэта штука! Яшчэ больш важная навука — Умець дагнаць касу да ладу І даць ёй выклепку, асаду. Колас.
4. толькі адз. Павучанне, настаўленне: урок. [Якаў:] — Будзеш служыць мне. Усё глупства выкінь з галавы. Глядзі! .. [Грэчка:] — Што ты, што ты, Якаў! Цяпер я навучаны. Буду помніць навуку гэту доўга... Мележ.
5. толькі адз. Разм. Навучанне, вучоба. Да ўсяго быў [Янка] здатны, як да работы, так і да навукі. Якімовіч. Нялёгка давалася Карпу навука, і Варановіч дзівіўся яго ўпартай настойлівасці і неверагоднай уседлівасці. Дуброўскі.
•••
Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматыцы.
Доктар навук гл. доктар.
Кандыдат навук гл. кандыдат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)