гно́ман, ‑а, м.
Даўнейшы астранамічны інструмент: вертыкальны шост з падстаўкай, пры дапамозе якога вызначалі вышыню Сонца над гарызонтам.
[Ад грэч. gnomon — стрыжань сонечнага гадзінніка; сонечны гадзіннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экватарыя́л, ‑а, м.
Астранамічны інструмент, пры дапамозе якога вызначаецца знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэласта́т, ‑а, М ‑таце, м.
Спец. Астранамічны прыбор з плоскім рухомым люстрам (сістэмай люстраў), які служыць для назірання за Сонцам і іншымі нябеснымі свяціламі, што перамяшчаюцца ў выніку бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы.
[Ад лац. caelum — неба і грэч. statós — нерухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.
2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.
3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.
4. Прылада для наводкі гармат.
[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлеско́п, ‑а, м.
Астранамічны аптычны інструмент для назірання за нябеснымі свяціламі. Вам [астраномам] убачыць здалёк давядзецца Зорку, якая зямлёю завецца. Хоць не адрозніць вам праз тэлескопы Там ані Азіі, ані Еўропы, Толькі вам радасна будзе, вядома, Знаць, што зямля вам з маленства знаёма. Куляшоў.
[Ад грэч. tēle — далёка і skopeō — гляджу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерво́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае павышаную ўзбуджальнасць. Нервозны чалавек.
2. Звязаны з раздражненнем, узбуджанасцю нерваў. Нервозны настрой. // Які выражае, выдае нервознасць, узбуджанасць, раздражненасць. Нервозны смех, брудныя словы невядомай жанчыны, кінутыя .. [Луізе] у твар, балюча кальнулі ў сэрца. Шашкоў. Віктар ледзь не давіцца нервозным смехам. Карпюк.
3. Неспакойны, трывожны. З некаторага часу Астранамічны інстытут жыў нейкім нервозным, узбуджаным жыццём. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вялікі, вялізны, велічэзны, вялізазны, немалы, буйны, агромністы, аграмадны, значны, добры, гіганцкі, грандыёзны / па прасторы: неабсяжны, неабдымны, неабнімны, бязмежны, бясконцы, нямераны, бяскрайні, прасторны, разлеглы / па колькасці: невычарпальны, невычэрпны, неабмежаваны, бязмерны, нязмерны, невымерны, незлічоны, нялічаны; здаровы, здаравенны, ёмкі, ладны, прыстойны, салідны (разм.); волатны, волатаўскі, тытанічны (выс.); шырокі, раскошны, круглы, астранамічны (перан.) □ у квадраце, у кубе, як скінуць вокам, не акінуць вокам, не ахапіць вокам, без канца і краю, без канца-краю
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)