папераво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Перавезці з аднаго месца на другое ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Бацька:] — Ты ведаеш той пясчаны астравок на Нёмане? Яго залівае вясной... Дык Стахей паперавозіў нас туды цішком. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўкру́га, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і наўкруг. Здавалася, што можа на дваццаць вёрст наўкруга цяпер не было і жывой душы. Лобан. [Вартавы] абышоў наўкруга астравок, пільна ўслухоўваўся ў кожны гук, у кожны трэск лясной галінкі. Лынькоў. Наўкруга стала чалавек пяць вяло ажыўленую гутарку. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.

Застацца дзе‑н. на начлег; правесці дзе‑н. ноч. Пераначаваць у лесе. □ — Ці нельга ў вас пераначаваць падарожнаму чалавеку? — запытаў жабрак і дадаў: — Вечар блізка, а вёскі нідзе не відаць... С. Александровіч. Маленькі балоты астравок, на якім мы збіраліся толькі пераначаваць, стаў нашым часовым лагерам. Казлоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мар’яна ў песні: «Ой, на моры, на марʼяні, на востраві, на кургані, — там бывала старына» (рэч., Доўн.-Зап., Св.), мар’янка ’невялічкі астравок’ (мазыр., Яшк.). Параўн. рус. іркуцк. моря́на (схіл камяністай высокай гары, якая парасла лесам’, ’месца на гары, якое поўнасцю зарасло лесам’. Няясна. Магчыма, лексема ўтварылася з уласнай назвы пэўнага вострава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапу́ць ’сухая, нягразкая дарога’ (Барад.), сухапу́цце ’суша, зямля, а таксама дарога па сушы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Яшк.), сухопу́цье ’суша’ (ТС), сухапу́тны ’сухаземны’ (Некр. і Байк.): сухапутныя чэрці вы (лаянк.) (Бяльк.). Да сухі і пуць, гл. Параўн. укр. дыял. сухопу́тьастравок на балоце’ (Чарапанава, Геогр.), рус. сухопу́ты ’сухазем’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чуба́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Птушка, якая мае на галаве чуб (звычайна пра курыцу). Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слаўка, скача, папіскваючы, чубаткасініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі. Хомчанка. Певень дык той наогул перабраўся на астравок сярод двух рукавоў ракі і пахаджае там у таварыстве трох чубатак, відаць, найбольш адданых і смелых. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочакастравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цу́пкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Цвёрды, жорсткі; каляны. Сядло рыпела цупкай, новай яшчэ сырыцай. Галавач. [Салдаты] курылі і паціху гаманілі, жавалі глёўкі хлеб, хтосьці прышываў гузік да цупкага мокрага шыняля. Грахоўскі. Адскочылі цупкія, з дзіцячы кулачок, абабкі. Вышынскі.

2. Тупкі; не вязкі, не рыхлы. Там [каля яблынькі] быў ужо цупкі астравок, бо каля яблыні зямля не ўскапана. Кулакоўскі. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Імкліва ўпасці зверху, абрушыцца, абваліцца. Ён [мост] закалышацца, як дзіцячая калыска, не вытрымае цяжару і абрынецца ў ваду. Сабаленка. Косыя блакітныя ніткі мігатлівай шкляной заслонай захінаў далягляд, і Юрку здалося, што палатка — гэта астравок, на які абрынулася вада. Карпаў. // перан. Нечакана спасцігаць каго‑, што‑н. Няшчасце абрынулася на Марыльку. Сабалеўскі.

2. перан. Імкліва, з вялікай сілай напасці, наваліцца. Не ступіў я і кроку, як раптам у галаве памутнела, паплылі кругі, нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вярэ́цея, усх.-палес. ’нізкае балоцістае, амаль непраходнае месца’, веретье́ ’расчышчаная паляна ў лесе’, цэнтр.-палес. вэрэ́тія ’ўзвышанае сухое месца сярод балота’, зах.-палес. вэрэ́тыя ’невялікі астравок сушы сярод балота’, вэрэ́тыйка ’падмыты край берагу’ (Талстой, Геагр.), беш. верацея ’узгорак сярод балота з асіннікам’ (Касп.), паўн.-рус. вере́те́я, вере́ти́я, вере́тья́ ’сухое месца на балоце, ля рачной абалоны, зарослае лесам, кустамі’; ’паляна ў лесе’; ’стромы бераг’; ’узгорак у лесе’ і інш., разан. веретье ’высокае месца’; ’бальшак’, дан. ’лясная плошча паміж двума азёрамі’, славен. vrétje, rétje ’крыніца’; ’месца, дзе знаходзіцца некалькі крыніц’. Прасл. vertьje ’тое, што заключаецца; хавацца, зачыняцца’ (Голуб-Копечны, 424). Талстой (Геагр., 134) прапануе наступны семантычны пераход: ’крыніца (месца пад зямлёй, дзе «зачынена» вада’; параўн. рус. ключ ’крыніца’)’ → ’нізкае месца на балоце’ → ’высокае, сухое месца сярод балота’. Гл. таксама верацея. Параўн. Фасмер, 1, 297, 299.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)