Рэ́шнік 1 ’арэшнік’ (ЛА, 1, Сл. ПЗБ). Ад арэшнік < арэх (гл.).
Рэ́шнік 2 ’тонкія планкі, якія набіваюць пры атынкоўцы’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Рус. решетины ’тс’, решка ’краты’. Гл. рашотка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лещи́на ж., бот. арэ́шнік, -ку м., ляшчы́на, -ны ж.; (одно дерево) арэ́шына, -ны ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ляшчы́ннік і ляшчэ́ўнік, ‑у, м.
Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік. Навокал нас — густы ляшчэўнік, асыпаны пустымі яшчэ арэхамі. Брыль. За апошнімі хатамі пачынаецца насып, шчыльна атулены ляшчыннікам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лешчаваннік ’малады арэшнік, з якога робяць абручы’ (Дэмб. 2), лешчавіна ’арэшына’ (Нас.). Да лёсках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гушчэ́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і гушчар. Пад ялінай непралазны падлесак: маладыя елкі, хвойкі, густы арэшнік ды дубовыя кусты па адхону, аж да самай вады, да лазовай гушчэчы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляскоўнік ’арэшнік’ (Нас., зэльв., Шатал.). У выніку намінацыі выразу лясковы лес з лясковы ’арэхавы’ (Нас.). Да леска 1 < прасл. lěska ’ляшчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лазга́н ’доўгае, тоўстае сцябло’, ’празмерна высокі нязграбны мужчына’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Відавочна, утворана з літ. lazda ’палка’, ’арэшына’, ’сцябло’, lazdynas ’арэшнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляшчэвіна, ляшчэўнік, ляшчы́на, лешчы́на, лехчы́на, лішчэна, ляшчы́ннік, ляшчы́ніна, ляшчэўніна ’арэшнік звычайны, Corylus avellana L.’ (Мядзв., Касп., Гарэц., Федар. 6, ТСБМ, Бяльк.; міёр., Нар. словатв., Сл. ПЗБ). Да леска 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паглушэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца больш глухім (у 1–3 знач.). На хвіліну здалося, што наступіла цішыня, што ўсё замерла, і нібы стукат тракаў паглушэў. Мележ. Неўзаметку арэшнік скончыўся, і хлапчук апынуўся ў густым маладым ельніку. Тут дарога паглушэла яшчэ больш. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабаці́ць, ‑ціць; незак.
1. што. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 2 знач.). Вуліца падсохла за ноч, толькі дзе-нідзе слабы ветрык злёгку рабаціў плыткія лужыны. Адамчык.
2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах. Ад .. ветру разам ускалыхваўся арэшнік і рабаціў уваччу. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)