клоўн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цыркавы артыст-комік.

|| прым. кло́ўнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безаблі́чны, -ая, -ае.

Пазбаўлены індывідуальнасці, своеасаблівасці, характэрных прыкмет.

Б. артыст.

|| наз. безаблі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меладэклама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які займаецца меладэкламацыяй.

|| прым. меладэклама́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канатахо́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

Цыркавы артыст, які выконвае пракгыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Артыст балета, выканаўца танцаў.

|| ж. танцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксцэ́нтрык¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Артыст, які выконвае своеасаблівыя эксцэнтрычныя нумары.

2. Чалавек з дзівацтвамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цырка́ч, ‑а, м.

Разм. Артыст цырка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінаакцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст кіно.

|| ж. кінаактры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с.

|| прым. кінаакцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эстра́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Артыст эстрады (у 2 знач.).

|| ж. эстра́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канферансье́, нескл., м.

Артыст, які аб’яўляе нумары праграмы на эстрадным прадстаўленні, канцэрце і займае гледачоў у перапынках паміж нумарамі.