абарва́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́; -ва́ны; зак.

Нарваць вакол; апухнуць і нагнаіцца.

Палец абарваў.

|| незак. абрыва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паапуха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Апухнуць, ацячы — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Ногі паапухалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папу́хнуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не; -нем, -неце, -нуць; папу́х, -хла; зак.

Апухнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Ногі папухлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абру́знуць

апухнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абру́зну абру́знем
2-я ас. абру́знеш абру́знеце
3-я ас. абру́зне абру́знуць
Прошлы час
м. абру́знуў абру́знулі
ж. абру́знула
н. абру́знула
Загадны лад
2-я ас. абру́зні абру́зніце
Дзеепрыслоўе
прош. час абру́знуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апуха́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. апухаць — апухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забру́знуць

апухнуць, азызнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забру́зну забру́знем
2-я ас. забру́знеш забру́знеце
3-я ас. забру́зне забру́знуць
Прошлы час
м. забру́знуў забру́знулі
ж. забру́знула
н. забру́знула
Загадны лад
2-я ас. забру́зні забру́зніце
Дзеепрыслоўе
прош. час забру́знуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. падпух, ‑ла; зак.

Трохі апухнуць, прыпухнуць. Твар падпух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацячы́, ацяку́, ацячэ́ш, ацячэ́; ацячо́м, ацечаце́, ацяку́ць; ацёк, ацякла́, -ло́; ацячы́; зак.

1. Апухнуць ад лішку вадкасці ў тканках.

Ацяклі ногі.

2. Азызнуць ад тлушчу.

Твар яго ацёк.

|| незак. ацяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распу́хнуць, -ну, -неш, -не; распу́х. -хла; -ні; зак.

1. Моцна апухнуць; ацячы.

Нага распухла.

2. перан. Павялічыцца ў памерах (разм.).

Папка распухла ад папер.

|| незак. распуха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. распуха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)