во́плескі, ‑аў; адз. няма.
Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння, удзячнасці. Калі слова было дадзена Малашкіну, зала прывітала яго воплескамі. Пестрак. Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Пакланіцца (звычайна пры сустрэчы або расставанні). Вось Максім падышоў да Ніны Шумейкі. Раскланяўся, падаў руку, смешна выварочваючы локаць. Асіпенка. // Адказаць паклонамі на прывітанні, апладысменты публікі. Артыст раскланяўся і пайшоў за кулісы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукоплеска́ние ср.
1. (действие) пля́сканне ў дало́ні, апладзі́раванне, -ння ср.;
2. мн. (аплодисменты) во́плескі, -каў, апладысме́нты, -таў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Прычына, выпадак. [Зімін:] З якой нагоды апладысменты? Губарэвіч. Я падзякаваў Рынальда і пажартаваў, што абавязкова выкарыстаю яго запрашэнне, калі ў мяне здарыцца нагода пабываць у Рыме. Краўчанка. Да вечара далёка, а тут выдалася такая нагода, што можна прайсціся па полі, пабыць на адзіноце са сваімі думкамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неи́стовый
1. шалёны; (яростный) раз’ю́шаны; лю́ты; (безудержный) нястры́мны, страшэ́нны;
неи́стовые аплодисме́нты гара́чыя апладысме́нты;
неи́стовый плач нястры́мны плач;
неи́стовые вы́ходки шалёныя вы́хадкі;
2. (одержимый) утрапёны; па́лкі;
◊
крича́ть неи́стовым го́лосом крыча́ць не́мым го́ласам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уціх, ‑ла; зак.
1. Спыніцца; перастаць гучаць (пра гукі шум і пад.). Шум уціх. Страляніна ўціхла. □ Успыхнулі і ўціхлі апладысменты, паўз Віцю прашмыгнулі танцоры, якія толькі што выступалі. Марціновіч.
2. Аслабець у сіле, дзеянні (пра стыхійныя з’явы). Уціхла навальніца. □ Вецер уціх, пацяплела, з лагчыны цераз пуці сунуліся шэрыя космы туману. Быкаў. Уціхла, прайшлі завіруха, Замоўклі басістыя громы. Колас. / Пра напружанасць дзеянняў, падзей. Спрэчкі ўціхлі ў хаце. / Пра боль, праяўленне хваробы. Доктар прыпісаў хлапчуку кампрэсы, парашкі і наказаў ляжаць нерухома да таго часу, пакуль уціхнуць болі. Кулакоўскі. Праз некалькі дзён боль уціх, успаміны пра страшнае — адышлі. Брыль.
3. Супакоіцца, перастаць плакаць, крычаць, злавацца і пад. Хлопчык плакаў доўга, змогся і ўціх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мір 1, ‑у, м.
1. Адсутнасць варожасці, сварак; згода. Да ўсеагульнага задавальнення ў кухні ўсталяваўся мір і парадак. Лынькоў. А раніцай было ясна, што ў доме можна чакаць усяго, але толькі не міру. Ракітны.
2. Адсутнасць вайны; суіснаванне дзяржаў і народаў у згодзе між сабой. Мы робім і будзем рабіць усё магчымае, каб адстаяць і ўмацаваць мір, збавіць чалавецтва ад новых знішчальных войнаў. Брэжнеў. Грымяць, усё мацней грымяць апладысменты простых людзей, што патрабуюць міру ва ўсім свеце. Васілёнак.
3. Пагадненне паміж варожымі бакамі аб канчатковым спыненні ваенных дзеянняў; мірны дагавор. Падпісаць мір. □ Рыжскі мір .. даў магчымасць Савецкай Беларусі распачаць аднаўленне народнай гаспадаркі. «Весці».
4. Спакой, цішыня. І ў лесе — мір і цішыня, Якіх так праглі партызаны. Паслухай вечарам ці рана: У лесе — мір і цішыня. Кляўко.
•••
Голуб міру гл. голуб.
Сацыяльны мір — ідэя прымірэння класаў, якую прапаведуюць дробнабуржуазныя сацыялісты.
мір 2, ‑а, м.
Уст. Сельская грамада. — Што будзе міру, — сказаў дзед устрывожанай матцы, — тое і бабінаму сыну. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)