агі́дзіць

апаганіць, зняважыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. агі́джу агі́дзім
2-я ас. агі́дзіш агі́дзіце
3-я ас. агі́дзіць агі́дзяць
Прошлы час
м. агі́дзіў агі́дзілі
ж. агі́дзіла
н. агі́дзіла
Загадны лад
2-я ас. агі́дзь агі́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час агі́дзіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апага́нены

1. опога́ненный;

2. рел. осквернённый;

3. опога́ненный, осквернённый;

4. осквернённый;

5. обезобра́женный;

1-5 см. апага́ніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і апаганіць. Заваяваную свабоду Рабочы люд не дасць спаганіць. Купала. Хай кожны ведае паганец, Каго шануюць пры жыцці, Таго й па смерці не спаганяць, Ніхто не здолее зацьміць. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халу́йскі, ‑ая, ‑ае.

Пагард. Які мае адносіны да халуя, уласцівы яму. [Камендант:] — Калі не задавішся сам, сабака, .. то нам давядзецца самім апаганіць свае рукі аб тваю халуйскую скуру. Лынькоў. Аўтар выкрывае ганебныя халуйскія рысы ў дачыненні да ляснічага ў некаторых леснікоў, але ўвогуле ён малюе вобразы сялян, як увасабленне розуму, працавітасці, сумленнасці. Клімковіч. // Рабалепны, угодлівы. Яму вельмі хацелася вызначыцца перад акупантамі сваёй паганай вынаходлівасцю і халуйскай адданасцю. Казлоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюга́вы ’мізэрны, худы, нікчэмны’, ’мярзотны, агідны’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Сержп., Мік., Маш., Юрч. СНЛ; пух., Сл. ПЗБ), ’сыры (пра дровы)’, ’сапсаваны (пра кроў)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’дрэнны, нязграбны’ (Касп.), ’дрэнны’, ’брудны’ (Сл. Брэс.), ’брудны, гразкі’ (пін., Шатал.), плюга́вец ’нягоднік’ (Бяльк.), плюгаўка ’агідная жанчына, неакуратная’, пух. плюгоўка ’шкодная жанчына’ (Сл. ПЗБ), плюга́нка ’агідная’ (Мал.), плюгаўка ’брыдкія, агідныя насякомыя і жывёлы: свярчок, мыш, павук’ (Нас.), плюгаўства ’машкара’ (паст., Сл. ПЗБ; ТС), ’нікчэмнасць’ (Юрч. СНЛ), плюга́віньня, плюга́ўліньня ’зневажанне, прыніжэнне’, плюгавіцьапаганіць нечыстотамі, брудам’, плюга́віцца ’псавацца’, плюга́вінне ’бруд з ванітаў і харкавіння’ (Нас.). Укр. плюга́вий ’гадкі, нікчэмны’, рус. плюга́вый ’мярзотны, паскудны’, польск. plugawy ’брудны, агідны, гнюсны, мярзотны’, чэш. plihlý, plihý ’абвіслы’, plouhati ’цягнуць, валачы па гразі’, зах.-чэш. plíhati ’цягнуцца, валачыцца, ледзь ісці’, славац. pľuhavý ’мярзотны, гнюсны, паскудны’, ’брыдкі, агідны’, ’кепскі (пра надвор’е)’; pľuhať sa ’пэцкацца’, славен. plúhek ’нясмачны’, дыял. plígek ’несалёны’, ’пусты’. Прасл. plʼugъ ’мокры, рэдкі, брудны’ (Сной–Бязлай, 3, 62), роднаснае лат. blʼugt ’мякнуць’, ’станавіцца слізкім’ (Махэк₂, 462) < і.-е. pleu̯‑ ’цячы, ліць, плаваць’. Памылкова Фасмер (3, 289), Брукнер (419) выводзяць *pljugavъ з plʼujǫ > плюю > плява́ць (гл.). Атрэмбскі (JP, 61, 1961, 3, 182) выводзіць з plucha, якое з pluskać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)