ранцье́, нескл., м.

У буржуазным грамадстве — той, хто жыве на працэнты з аддадзенага ў пазыку капіталу, з даходаў ад акцый, аблігацый і пад.

[Фр. rentier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банкі́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да банкіра, належыць банкіру. Банкірская кантора. Банкірскі дом. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне будучага даходу). Маркс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паке́т в разн. знач. паке́т, -та м.;

индивидуа́льный паке́т індывідуа́льны паке́т;

паке́т а́кций паке́т а́кцый;

паке́т иде́й перен. паке́т ідэ́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́кцыя 1, ‑і, ж.

Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты. Міралюбівая акцыя Савецкага ўрада. Дыпламатычная акцыя. Акцыя помсты. Агрэсіўная акцыя. □ [Кох:] не раз рабіў.. [Вейсу] непрыемнасці, пачынаючы якую-небудзь акцыю, не дамовіўшыся, не параіўшыся з ім. Лынькоў.

[Ад лац. actio — дзеянне.]

а́кцыя 2, ‑і, ж.

Цэнная папера, якая сведчыць пра ўнясенне пэўнага паю ў капіталістычнае прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства. Валодаць акцыямі. Скупіць акцыі. Трымаць акцыі. Рост каштоўнасці акцый. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне: будучага даходу). Маркс. Шалёна несліся ў гару акцыі фабрык і заводаў. Гартны. Трывогу, трывогу б’е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.

•••

(Яго, яе, іх) акцыі павышаюцца — пра павышэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.

Акцыі падаюць — пра зніжэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.

[Фр. action.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., чым і на чым.

1. Займацца спекуляцыяй ​1 (у 1 знач.). Спекуляваць прамтаварамі. □ Бургамістр горада спекуляваў дражджамі, якія вырабляліся на Мінскім дражджавым заводзе. Новікаў. // Выкарыстоўваць складаныя абставіны для ўласнай нажывы. Спекуляваць на зніжэнні акцый.

2. перан. Неадабр. Дзейнічаць, выкарыстоўваючы што‑н. у карыслівых мэтах. Спекуляваць на давер’і. □ Нацыяналісты.., якія настойліва імкнуліся перацягнуць паэта [Янку Купалу] па свой бок, спекулявалі на нацыянальных праблемах. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фікты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца фікцыяй; несапраўдны. Фіктыўная хвароба. □ [Тоня] стане яго [Валянціна] фіктыўнай жонкай або сястрой і разам з другімі падпольшчыкамі будзе яму насіць есці да моста. Няхай. // Падроблены, фальшывы. Хто-хто, а Насця добра ведала, колькі разоў Пахом падаваў у бухгалтэрыю фіктыўныя дакументы. Сіняўскі.

•••

Фіктыўны капітал — капітал, які існуе ў выглядзе каштоўных папер (акцый, аблігацый і пад.), якія ўласнай вартасці не маюць, але даюць права на пэўны даход.

Фіктыўны шлюб гл. шлюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Папяровы скрутак з чым-н.

Завінуць рэчы ў п.

2. Папяровы, поліэтыленавы і пад. мяшочак для прадуктаў.

3. Канверт з пісьмом афіцыйнага прызначэння.

Сакрэтны п.

4. У некаторых спалучэннях: камплект дакументаў, афіцыйных папер.

П. ідэй.

П. акцый (доля акцыянера ў акцыянерным таварыстве; спец.).

5. Штабель, стос грузаў, змешчаных на паддон (спец.).

Цэгла ў пакетах.

Індывідуальны (перавязачны) пакет — спецыяльна ўпакаваная гатовая павязка для накладання на рану пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.

|| памянш. паке́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. паке́тны, -ая, -ае (да 1—3 і 5 знач.).

Пакетныя перавозкі грузаў (на паддонах; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)