фундава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак., што (разм.).

1. Тое, што і фундзіць.

2. Аказваць спонсарскую дапамогу, фінансаваць.

|| наз. фундава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

процідзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

Аказваць процідзеянне, супраціўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садзе́йнічанне, ‑я, н.

Дапамога, падтрымка ў чым‑н. Аказваць садзейнічанне. Камісія садзейнічання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьдзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

Аказваць супрацьдзеянне, супраціўленне; перашкаджаць. Супрацьдзейнічаць варожай ідэалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акапа́цца ’разбагацець’, акапаны ’заможны’, акапвацьаказваць матэрыяльную дапамогу’ (Яўс., КТС) да капаць. Параўн. акунуцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акушэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жанчына з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, якая мае права самастойна аказваць дапамогу пры родах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьстая́ць, -стаю́, -стаі́ш, -стаі́ць; -стаі́м, -стаіце́, -стая́ць; -сто́й; незак., звычайна каму-чаму.

1. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго-н.

С. ветру.

2. Супраціўляцца, аказваць супрацьдзеянне.

С. націску ворага.

3. Быць супрацьпастаўленым, адрознівацца па сутнасці.

С. поглядам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

садзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

Аказваць садзейнічанне, дапамагаць, спрыяць. Уся тэарэтычная і практычная дзейнасць Маркса і Энгельса садзейнічала палітычнаму і ідэйнаму развіццю гэтага класа [пралетарыяту]. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. і (рэдка) зак.

1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вяртацца (вярнуцца) ў ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску.

Кладка спружыніць пад нагамі.

2. перан., што. Напружваць, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім (разм.).

С. мускулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.; да каго.

Аказваць увагу, дагаджаць жанчыне, імкнучыся выклікаць прыхільнасць. Усе ў брыгадзе ведалі, што Віталь заляцаецца да Тамары, але ці карыстаецца ён поспехам у яе, пра гэта нічога пэўнага вядома не было. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)