Азыза́ць (БРС, Бір., Касп., Шат.), азызнуць (КЭС), азызлы ’апухлы’ (Шат., КЭС), азызнівець ’апухнуць’ (Бір. дыс.) да аслізлы (гл.) ’гладкі? Семантычна параўн. гладкі ў значэнні тлусты’ і гладкі ў значэнні ’аслізлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оплы́тьI сов.

1. (стать одутловатым) азы́знуць, ацячы́;

2. (о свече) аплы́сці, мног. пааплыва́ць;

3. (обрушиться от оползня) разг. апаўзці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аплы́сці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што‑н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў.

4. Тое, што і абплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́знуць ’ударыць’, ’апухаць’ (Шат.). Укр. дзи́знути ’хутка пранесціся, праляцець (пра камень)’. Параўн. азызнуць ’азябнуць’, азызаць ’апухаць’ (гл.). Параўн. славац. zízať ’паглядваць’, славен. zízati ’ссаць, асабліва грудзі’. Можа, ’ударыць так, што зрабіць касавокім’, ’апухнуць так, што зрабіцца касавокім’. Гл. зызы. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абруза́ць1 ’пухнуць, азызнуць’ (Нас.), абрузлы (Нас.), абрузглы (Касп.), абрюзлы (Бяльк.). Параўн. рус. (о)брюзглый, брюзнуть і брюхнуть. Магчыма, звязана з бруха (z/x як чахнуць/чэзнуць, пах/паз і г. д.). Гл. Мартынаў, Слав. акком., 167. Аб праславянскім характары слова бруха меркаваць цяжка. Наколькі вядома, слова выключна паўночнаславянскае. Гэты факт стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі альтэрнацыі тыпу чахнуць/чэзнуць ахопліваюць праславянскую мову.

Абруза́ць2 ’спаць’, абрузанне (Юрч.), відаць, ад абрузаць1 (гл.). Параўн. рус. жарг. припухать у значэнні ’спаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыня́ць ’набухаць’. Здаецца, беларускае новаўтварэнне да слав. *brьněti: укр. брені́ти, брині́ти ’гучаць; цвісці, красавацца’, ст.-польск. brznieć (польск. brzmieć), чэш. brněti і г. д. ’гучаць’. Як заўважыў Брукнер, 45, словы, якія азначаюць гучанне, гук, часта азначаюць і набуханне. Параўн. слав. *bręk‑ (гукапераймальная аснова) і *bręk‑ ’набухаць’ (гл. бра́кнуць), польск. brzmieć ’тс’, але nabrzmiały ’набухлы’. Бел. брыня́ць < *brьněti (развівалася, можа, пад польск. уплывам?). Адсюль і бры́на ’цвіль’ (гл.). Сюды адносіцца і абрыняць (гл.) ’напухнуць, азызнуць’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абрыня́ць ’напухнуць, азызнуць’ (Шн.). Можна рэканструяваць як obъriněti < *obъrinъ ’волат’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2), ст.-рус. объринъ захавала толькі значэнне ’авар’, але ст.-польск. ob‑rzym ’волат’ дало ст.-польск. obrzmieć ’напухнуць’. Параўн. таксама чэш. obr, славац. obor, славен. ober ’волат’. У выніку памылковай дэкампазіцыі польск. obrzmieć > o‑brzmieć, na‑brzmieć. Апошняя форма была запазычана ў чэшскую мову з ляш. nabrnět ’напухнуць’ (Махэк₂, 406 і 67). Менш верагодна сувязь адрыняць з укр. брунька ’почка’, чэш. brnka ’паслед’, якія Трубачоў (Этымалогія, 1964, 3–4) супастаўляе з ст.-інд. bhrūná ’зародак’, лат. braũna ’луска’. Апошнія да і.-е. *bhrē̆u/bhrū̆ ’пухнуць’ (Покарны, 169).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)