Падружы́ццаажаніцца’ (ТС). Украінізм; параўн. подружи́тися ’тс’. Гл. яшчэ подружжа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыжані́цца, ‑жанюся, ‑жэнішся, ‑жэніцца; зак.

Разм. Ажаніцца. [Залман:] — Кажуць, ты прыжаніўся? Дый маладую жонку ўзяў? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жени́ться

1. сов. ажані́цца (з кім);

2. несов. жані́цца (з кім).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пасватацца. Прысватацца да дзяўчыны. □ Меўся ажаніцца і я. Ды нават быў прысватаўся да цяперашняй сваёй. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́муж.

1. прысл. У выразах: пайсці (выйсці, зайсці) замуж за каго — стаць чыёй-н. жонкай; выдаць (аддаць) замуж за каго — садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны; браць (узяць) замуж — жаніцца (ажаніцца) з кім-н.

2. у знач. наз. за́муж, -а, м. Замужжа, шлюб (разм.).

Няўдалы з. быў у яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ачалаве́чыць ’ажаніць’ (Яўс.), ачалавечыццаажаніцца, стаць мужам’ (Нас.), очоловічыты (палес., Цыхун, вусн. паведамл.). Гэта беларускае слова разам з чэш. мар. očlověčit, славац. učlověčiť з’яўляецца семантычнай інавацыяй, звязанай з арэалам чалавек ’муж’, цэнтр якога знаходзіцца на беларуска-ўкраінскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закаса́ўшы,

Дзеепрысл. зак. ад закасаць.

•••

Закасаўшы рукавы — старанна, энергічна (прыняцца за што‑н., пачаць рабіць што‑н.). На добры лад трэба было ажаніцца, ды закасаўшы рукавы брацца за зямлю, але Гарасім і не думаў пра гэта. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак.

Разм.

1. Павесіцца. З гультаём ажаніцца — лепей задавіцца. З нар.

2. Падавіцца, удавіцца. — Вам не давядзецца плаціць пану .. і дзвесце дзесяцін зямлі вы зусім дарэмна атрымоўваеце. — Сам тую зямлю вазьмі! — Хай ён задавіцца той зямлёй! Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажані́цца, ‑жанюся, ‑жэнішся, ‑жаніцца; зак., з кім і без дап.

1. Уступіць у шлюб (пра мужчыну і жанчыну). Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся. Лынькоў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажаніцца — пра ўсіх, многіх. Большыя сыны Рамана пажаніліся і пааддзельваліся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Абматаць сябе чым‑н., укруціць сябе ў што‑н.; загарнуцца. Адкруціцца коўдрай.

2. Абвіць сабой што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Змяя абкруцілася вакол дрэва.

3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго‑н. Мінутная стрэлка абкруцілася вакол сваёй восі.

4. Разм. Ажаніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)