ад’е́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. ад’язджаць — ад’ехаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паад’язджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ад’ехаць — пра ўсіх, многіх. Людзі паад’язджалі ўжо далекавата. Госці паад’язджалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’..., прыстаўка (гл. ад...).

Ужываецца замест «ад...» перад ётавымі галоснымі: «е», «ё», «я», напрыклад: ад’ехаць, ад’есціся, ад’язджаць, ад’ядацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’язджа́ць несов.

1. отъезжа́ть;

2. (отправляться) уезжа́ть;

3. отходи́ть;

1-3 см. ад’е́хаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отча́лить сов.

1. (отвязать) мор. адча́ліць;

2. (отплыть) адча́ліць, адплы́сці, адплы́ць, ад’е́хаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отбы́ть сов.

1. адбы́ць; (уехать) ад’е́хаць; (уйти) адысці́;

2. (наказание и т. п.) адбы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отча́литься

1. (отвязаться) мор. адча́ліцца;

2. (освобождаясь от причала, отплыть) адча́ліцца, адплы́сці, адплы́ць, ад’е́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́хать сов. пае́хаць; (выехать) вы́ехаць, мног. павыязджа́ць; (отъехать) ад’е́хаць, мног. паад’язджа́ць; (заехать) зае́хаць; см. уезжа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недалеко́, недалёко нареч., в знач. сказ. недалёка;

◊

за приме́ром идти́ недалеко́ пры́кладу шука́ць недалёка;

недалеко́ уйти́ (уе́хать) недалёка адысці́ (ад’е́хаць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. Павольна адысці, ад’ехаць убок. Абоз адцягнуўся ад вёскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвіснуць пад цяжарам. Галіна аднаго дрэва на самай дарозе адцягнулася ўніз. Чорны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкласціся на пазнейшы час. Ад’езд адцягнуўся. □ [Люба] узрадавалася .. званку: нехта ідзе, і хоць на Нейкі час адцягнецца немінуча-непрыемная размова. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)