паадшрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшрубаваць адно за другім усё, многае. Паадшрубоўваць гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак., што.

1. Круцячы, аддзяліць, зняць, адшрубаваць; адарваць.

А. дрот.

А. гайку.

А. кран.

2. Павярнуўшы ўбок, адкрыць; раскручваючы, разгарнуць, раскрыць.

А. кран.

А. паперу.

Адкруціць галаву (вушы) каму (разм., незадав.) — пагроза пакараць, расправіцца.

|| незак. адкру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наадкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Адкруціць, адшрубаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наадкручваць гаек.

2. Круцячы, адламаць, адарваць вялікую колькасць чаго‑н. Наадкручваць цыбулін з вянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Круцячы ў адваротны бок, раскручваючы, аддзяліць. Адкруціць дрот ад слупа. // Круцячы назад па разьбе, зняць; адшрубаваць. Адкруціць гайку.

2. Павярнуўшы ўбок, адкрыць. Адкруціць кран.

3. Круцячы, адарваць. Уладзік распрануўся, адкруціў з вянка цыбулі адну галоўку, набраў конаўкай вады, потым адрэзаў скібку хлеба і сеў за стол. Грамовіч.

4. Раскручваючы, разгарнуць, раскрыць. [Несцер:] — Адкруціла, разгарнула [жанчына] паперку ды як закрычыць і — у непрытомнасць. Кулакоўскі.

5. Прапрацаваць пэўны час, круцячы што‑н.

•••

Адкруціць галаву — бязлітасна пакараць; расправіцца (у сэнсе пагрозы).

Адкруціць вушы — не вельмі строга пакараць, накруціўшы вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)