отпа́хивать несов.

1. (одежду) адхіна́ць;

2. (окна, двери) уст. адчыня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адчыні́ць ’адкрыць’ (Нас., КТС, БРС), адчыняць ’расчыняць (дзверы, вокны)’ (Нас.). Гл. чыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патае́мнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і тайнік. Якуб дастаў з патаемніка кавалак гаспадарчага мыла. Лупсякоў. [Міхалка] рабіў драўляныя скрыначкі з патаемнікамі, якія не кожны мог адчыняць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отку́поривать несов. (оттыкать) адтыка́ць; (бутылку — ещё) адкарко́ўваць; (бочку) адшпунто́ўваць; (консервы, ящик) адчыня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчыня́нне ср.

1. открыва́ние;

2. отку́порка ж.;

1, 2 см. адчыня́ць1, 2;

3. см. адкрыццё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гэтакса́ма, прысл.

Разм. Тое, што і таксама. Чаркашын паявіўся ў дзвярах гэтаксама, як і ў акне. Прасунуў доўгія рукі ў белых рукавах і пачаў адчыняць другую палавіну дзвярэй — была адчынена толькі адна. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што‑н. Ля дзвярэй.. [Аня] памарудзіла. Званіць? Так, адразу? Адчыняць, і што яна скажа? Хадановіч. Чырвонаармеец памарудзіў, збіраючыся з думкамі, відаць, не адважваючыся незнаёмцу паведаміць нумар часці. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мялько́м, прысл.

Тое, што і мелькам. Пачуўшы стук у шыбіну, стары адклаў газету ўбок, глянуў мяльком праз акно і пайшоў адчыняць дзверы. Паслядовіч. Шнітава я бачыў усяго адзін раз і то мяльком, ён рэдка бывае ў канторы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́вярка ’адтуліна ў венцяры, праз якую заходзіць рыба’ (гродз., Жыв. НС). Няясна. Магчыма, звязана з верая (гл.), параўн. польск. przywierać ’прысланяць, прычыняць’ (што да *vertiадчыняць, зачыняць’ і пад.), wierzej ’аднастворкавая брамка’ і wierzejа ’двухстворкавая брамка з дошак’, параўн. таксама ст.-польск. wierzejny ’агульны, адкрыты’. Параўн. Антропаў, Супр. чыт. III, 17. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑мёрз, ‑мерзла; зак.

1. Прыстаць да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Зашчэпка форткі, якую .. [Веля] ўзялася адчыняць, добра прымерзла. Савіцкі. Пахлі .. [бярвёны] смалой, лясной прэласцю, ігліцай, што прымерзла да вуглаватых камлёў з белымі елачкамі падсочкі. Шамякін.

2. Крыху, не поўнасцю замерзнуць; падмерзнуць. — Дзве каровы, як горы, зусім яшчэ свежыя.. Нават і прымерзлі крыху, так што мяса не трэба ні саліць, ні ў лядоўню цягнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)