Адхісну́цца (БРС) ’адрачыся’ (Гарэц., Бяльк.), ’адхіліцца’ (Шат.) да хістаць (гл.). Магчыма, кантамінацыя з ахінуцца. Параўн. адхінаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхісну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся; -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Адхіліцца, рэзка падацца ўбок.

А. ад дзвярэй.

2. перан. Адмовіцца, адступіцца, адвярнуцца ад каго-, чаго-н.

Сябры адхіснуліся ад яго.

|| незак. адхі́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадхіля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Адхіліцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Паадхіляліся людзі ўбок. Паадхіляліся гардзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адхіна́ць ’адхіляць’ (Шат., Нас., БРС, Гарэц.), адхінуццаадхіліцца, адвярнуцца’ (Гарэц., Касп., Нас., Мядзв.), ’адлучыцца’ (Бір. дыс., КЭС), атхінуць ’адхіліць’ (Яруш.). Гл. абхінуць і адхіснуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расхілі́цца, ‑хіліцца; ‑хілімся, ‑хіліцеся, ‑хіляцца; зак.

Адысці, адхіліцца ў розныя бакі (пра што‑н. самкнутае, прыхіленае адно да аднаго). Полы паліто расхіліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уклони́ться сов.

1. (отстраниться) ухілі́цца, адхілі́цца; (отвернуться) адхіну́цца;

уклони́ться от уда́ра ухілі́цца (адхілі́цца, адхіну́цца) ад уда́ру;

2. (отойти в сторону) адхілі́цца, ухілі́цца, збо́чыць;

доро́га уклони́лась впра́во даро́га адхілі́лася (збо́чыла, ухілі́лася) упра́ва;

3. (отвлечься) адхілі́цца; (отступить) адступі́ць, адысці́;

ора́тор уклони́лся от те́мы ара́тар адхілі́ўся (адступі́ў, адышо́ў) ад тэ́мы;

4. перен. (избежать) уні́кнуць (чаго), ухілі́цца;

уклони́ться от знако́мства ухілі́цца ад знаёмства (уні́кнуць знаёмства).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адсланіцца, адхіліцца (пра тое, што захінае).

Фіранка адхінулася.

2. Падацца ўбок, адступіцца.

А. ад акна.

3. перан. Адмовіцца ад каго-, чаго-н., адступіцца.

А. ад свайго таварыша.

4. перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час.

А. на хвілінку.

|| незак. адхіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Адхіліцца, адваліцца назад тулавам.

А. на спінку крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна адчыніцца, адпасці, адсунуцца ў бок.

Адкінуліся дзверцы.

Адкінуліся шторы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вярнуцца зноў, аднавіцца (пра хваробу).

Адкінулася гарачка.

4. перан. Перастаць цікавіцца, аддаліцца, адвярнуцца.

Адкінуліся кавалеры, засталася адна.

|| незак. адкі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухілі́цца, ухілю́ся, ухі́лішся, ухі́ліцца; зак.

1. ад каго-чаго і без дап. Адхіліцца, адсунуцца ўбок, каб пазбегнуць чаго-н.

У. ад удару.

2. ад чаго. Адысці ад прамога напрамку.

Дарога ўхілілася ўлева.

3. перан., ад чаго. Пазбягаючы чаго-н., устараніцца, адмовіцца ад чаго-н.

У. ад прамога адказу.

У. ад абавязкаў.

|| незак. ухіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ухіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралама́цца, ‑ломіцца; зак.

1. Атрымаць пралом пад цяжарам чаго‑н. Пад танкам жа «271» насціл затрашчаў і праламаўся з аднаго боку. Мележ.

2. Спец. Адхіліцца, змяніць свой кірунак пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое (пра радыёхвалі, светлавыя, гукавыя і інш. хвалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)