пака́цісты, ‑ая, ‑ае.

З паступовым паніжэннем, адхонны, пакаты. Ад гэтага моста адразу ж пачынаецца паркавая алея. Пакацістая, асфальтаваная, яна дугой выгінаецца ўправа. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́вен, чоўна; мн. чаўны, ‑оў; м.

Лёгкая лодка, выдзеўбаная з дрэва; лодка наогул. Адхонны бераг Ліны застаўлен чаўнамі і чайкамі-душагубкамі. Колас. Сеў [бедны брат] у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́цісты, ‑ая, ‑ае.

Які паступова, непрыкметна зніжаецца; спадзісты, адхонны. Скоцісты бераг рэчкі. □ Двор быў на скоцістым узгорку, крутым і няроўным. Чорны. Праскочыла [Каця] рэдкія хмызы на скоцістым палетку і проста перад сабой убачыла самалёт. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Жан. да душагуб.

2. Разм. Вузкі няўстойлівы рыбацкі човен. Адхонны бераг Ніны застаўлен чаўнамі і чайкамі-душагубкамі. Колас.

3. Разм. Спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якой карысталіся нямецкія фашысты для масавага знішчэння людзей атрутным газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́зкі ’адхоністы, гладкі’ (ТС), ’пакаты, спадзісты (бераг ракі, возера)’, пласкі, пласкый ’тс’ (сен., слонім., ЛА, 2), стол., сен. плаская, кам., брэсц., кобр. плоска ’пакатая страха’ (ЛА, 4), плазам ’плоска’ (Нас.), плазаватыадхонны (пра страху)’: страха зусім плазма лежыць (ТС). З польск. płaski ’плоскі, роўны’, якія развіліся ў выніку пераносу значэння ’роўны, плоскі’ > ’лагодны, паступовы’, асабліва ў проціпастаўленні ’пакаты’ — ’стромы’. Параўн. ст.-польск. iść płozą ’паводзіць сябе лагодна, абачліва, бесканфліктна’. Параўн., відаць, запазычанае ст.-рус. плазь ’плоскасць, роўнае месца’ (XVП ст., Лексикон словено-латинский). Сюды ж маладз. плазёіі ’больш плоска’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слізгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да слізгаць.

2. Хутка, непрыкметна прайсці, прабегчы; хутка схавацца дзе‑н., шмыгнуць куды‑н. Кузя прапоўз некалькі метраў, слізгануў убок і нібы растварыўся ў зеляніне. Жычка. Тады, не разважаючы больш, .. [Тышкевіч] слізгануў з-пад абрыву ў ваду, зноў апёкся, аж захаланула сэрца, пайшоў па рэчцы, шукаючы адхонны бераг. Асіпенка.

3. Ссунуцца з чаго‑н., спаўзці, з’ехаць. Чорная коцікавая шапка слізганула з .. галавы [Андрэя]. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отло́же сравнит. ст.

1. нареч. больш адхо́ніста, больш адхо́нна, больш пака́та, больш спа́дзіста, больш спусці́ста; см. отло́го;

2. прил. больш адхо́ністы, больш адхо́нны, больш пака́ты, бо́льш спа́дзісты, больш спусці́сты; см. отло́гий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўднёвы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поўдня ​1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас. Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены. Асіпенка. // Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер. // Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.

•••

Паўднёвы захад гл. захад.

Паўднёвы ўсход гл. усход.

паўднёвы 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паўдзённы ​1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам. Колас. Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)