отпи́ленный адпілава́ны, мног. паадпіло́ўваны, адрэ́заны, мног. паадраза́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лу́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, луст і -аў, ж.

Адрэзаны вялікі плоскі кавалак хлеба, сала і пад.

|| памянш. лу́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лу́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Адрэзаны значны кавалак чаго-н. (пераважна пра сала, сыр, кавун і пад.).

Скрылі сала.

|| памянш. скры́лік, -а, мн. -і, -аў, м. і скрылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Хутка, з шумам упасці адкуль‑н. Адрэзаны кавалак дошкі хруснуў, шухнуўся ўніз. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэ́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. адрэзаць.

2. -а. Кусок тканіны, адрэзаны для шыцця чаго-н.

Купіць а. на паліто.

3. -а. Месца, па якім адрэзана што-н.

Шырыня дошкі ў адрэзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэ́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

1. Невялікі адрэзаны кавалак чаго-н., адцінак.

А. дошкі.

2. Частка чаго-н., што вымяраецца ў прасторы або часе.

А. шляху.

Адрэзак прамой — мноства (частка прамой), якое складаецца з двух розных пунктаў і ўсіх пунктаў, якія ляжаць паміж імі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отхва́ченный

1. адхо́плены;

2. адхо́плены, адрэ́заны; адкро́ены;

3. адсма́лены;

4. адхо́плены; см. отхвати́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыша́н, ‑а, м.

1. Адрэзаны плоскі кусок чаго‑н. ядомага. Крышан сала.

2. толькі мн. (крышаны́, о́ў). Абл. Бульбяны суп. — Крышаны гатовы, — будзіў мяне дзед, тармосячы за плячук. — Мыйся... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампутава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ампутаваць.

2. у знач. прым. Адрэзаны пры хірургічнай аперацыі. Абмацаўшы асцярожна ампутаваную нагу, .. [Цулукідзе] выцер слёзы і ціха загадаў: — Оля, падрыхтуйце да перавязкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адвільге́паць ’адрэзаць вялікі кавалак’, адвільгепаныадрэзаны (кус)’ (Яўс.). Кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове адгепаць і, магчыма, адвавуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)