адро́зненне, -я, н.

1. Непадобнасць, розніца паміж кім-, чым-н., рыса, асаблівасць, якая робіць адметнымі прадмет, з’яву ад іншага прадмета, іншай з’явы.

Істотнае а.

Дыялектныя адрозненні.

2. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння ўзнагароды, заахвочвання якой-н. дзейнасці.

Знакі адрознення (пра ордэны, медалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адро́зненне, ‑я, н.

Рыса, асаблівасць, якая робіць адметнымі адзін прадмет, адну з’яву ад другога прадмета, другой з’явы. Класавыя адрозненні ў грамадстве. Дыялектныя адрозненні.

•••

Знакі адрознення гл. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпа́лы, шпал, адз. шпа́ла, -ы, ж.

1. Масіўныя папярочныя драўляныя або жалезабетонныя брусы, на якія ўкладваюць рэйкі.

2. адз. Неафіцыйная назва знака адрознення (у выглядзе прамавугольніка) на пятліцах у старшага каманднага саставу Чырвонай Арміі да 1943 г. (разм.).

З трыма шпаламі на пятліцах.

|| прым. шпа́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыпало́гія, ‑і, ж.

Навуковы метад, звязаны з сістэматызацыяй або класіфікацыяй прадметаў, з’яў, паняццяў і пад. і вызначэннем іх тыпаў.

•••

Тыпалогія лінгвістычная — раздзел мовазнаўства, які вывучае мовы свету з пункту погляду падабенства і адрознення іх структуры.

[Ад грэч. typos — адбітак, форма і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мо — усечаная форма ад можа, можы, можэ ’магчыма, мабыць’ (ТСБМ, Жд. 1, Кліх, Бір. дыс., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), выкліканая неабходнасцю адрознення мадальнага слова ад дзеяслова 3‑й ас. адз. ліку (можа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́дны ’хітры’ (Касп.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі слоў му́дры і му́тны ’падазроны, не зусім ясны’. Ці мена ‑р‑ > ‑н‑, выкліканая шматзначнасцю лексемы мудры для адрознення (?). Параўн. тураў., гродз. му́дры ’хітры’ (ТС, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ромб ’паралелаграм з роўнымі і непрамымі вугламі’, ’знакі адрознення вышэйшых камандзіраў у Савецкай Арміі да 1943 г.’ (ТСБМ) — праз рус. ці польск. мовы з франц. rhombe ’тс’, якое з ст.-грэч. ῥόμβος ’усялякае круглае цела, якое абарачаецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Які мае на сабе нейкую метку, знак (для адрознення ад іншых такіх жа прадметаў). Добрае паўночы праходзіў хлапец па лузе і нідзе не знайшоў свае мечанае кабылы. Кулакоўскі. Цяпер разблытаў я крыху Старога добрыя намеры, Чаму клаў бацька пад страху Кавалкі мечанай паперы. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыра́мак ’каўнер’ (Юрч.), ’пагон (наплечны знак адрознення)’, прыра́мка ’наплечнае ўпрыгожванне ад каўнера да рукава’ (ашм., Стан.), прыра́мкі ’кавалкі палатна, якія падшываюцца пад плечы ў сарочках’ (смарг., Шатал.), ’палоскі, накладкі на плячах мужчынскай кашулі’ (Ян.), прыра́мык ’істужка палатна, нашытая наперадзе у рубашцы, у якой праразаюцца петлі для зашпільвання’ (Бяльк.). Гл. ра́ме, рамяно́) ’плячо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разли́чие ср.

1. (несходство) ро́зніца, -цы ж.;

2. (отличительный признак) адро́зненне, -ння ср.;

без разли́чия адно́лькава, без разбо́ру;

зна́ки разли́чия зна́кі адро́знення;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)