рэгенера́цыя, -і, ж. (спец.).
1. Ператварэнне шляхам пэўных аперацый адпрацаваных прадуктаў у зыходныя прадукты для паўторнага іх выкарыстання.
Р. адпрацаваных масел.
2. Награванне газу і паветра, што паступаюць у печ, адпрацаванымі прадуктамі гарэння.
3. Аднаўленне арганізмам страчаных або пашкоджаных органаў, тканак, клетак, а таксама аднаўленне цэлага арганізма з яго часткі.
Р. хваста яшчаркі.
|| прым. рэгенерацы́йны, -ая, -ае і рэгенераты́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адраджэ́нне, -я, н.
1. Аднаўленне, уздым пасля перыяду заняпаду, разбурэння, з’яўленне зноў.
А. прамысловасці.
2. Эпоха Рэнесансу — перыяд росквіту навук і мастацтваў у Еўропе пасля Сярэдневякоўя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэкрэа́цыя, -і, ж. (спец.).
Адпачынак, аднаўленне сіл пасля працы.
|| прым. рэкрэацы́йны, -ая, -ае.
Рэкрэацыйная зала (у навучальнай установе; уст.). Р. лес (прызначаны для адпачынку, аднаўлення сіл).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскансерва́цыя, ‑і, ж.
Спыненне кансервацыі, аднаўленне дзейнасці, работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
восстановле́ние
1. аднаўле́нне, -ння ср.; варо́чанне, -ння ср.;
2. адбудо́ўванне, -ння ср., аднаўле́нне, -ння ср.; см. восстана́вливать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэдэмарка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Аднаўленне пагранічных знакаў на дзяржаўнай граніцы.
[Фр. redémarcation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэканстру́кцыя, -і, ж.
1. Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах.
Р. цэха.
2. Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся.
Р. тэксту старажытнага рукапісу.
|| прым. рэканструкцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рэстыту́цыя ’аднаўленне былых парушаных правоў’ (ТСБМ). Ст.-бел. реституция ’зварот забранай уласнасці’ < ст.-польск. restytucyja ’тс’ < лац. restĭtūtio ’аднаўленне; аднаўленне ў правах’ < restĭtuo ’вяртаю; аднаўляю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэгенера́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Аднаўленне першапачатковых каштоўных уласцівасцей адпрацаваных матэрыялаў вытворчасці.
2. Награванне газу і паветра ў печы адпрацаванымі прадуктамі гарэння.
3. Аднаўленне жывёльнымі і расліннымі арганізмамі страчаных або пашкоджаных органаў, тканак, а таксама цэлага арганізма з часткі.
[Ад лац. regeneratio — аднаўленне, зварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перазакла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перазакладваць — перазалажыць; аднаўленне закладу, паўторны заклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)