адначасо́ва, прысл.

1. Прысл. да адначасовы.

2. У аднолькавай ступені, разам. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

У шахматнай гульні — адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

[Ад фр. roc — ладдзя (у шахматах).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхро́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца сінхранізмам; адначасовы. Сінхроннае вярчэнне матораў. □ Прынцып сінхроннага, паралельнага раскрыцця псіхалогіі розных людзей ляжыць у аснове кампазіцыі апавядання. Адамовіч.

2. У тэхніцы — заснаваны на прымяненні прынцыпу сінхранізму. Сінхронны рухавік. Сінхронная кіназдымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. У шахматнай гульні: адначасовы ход каралём і ладдзёй, пры якім кароль перастаўляецца цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

Зрабіць ракіроўку.

2. Перастаноўка сіл, замена ў чым-н. з мэтай умацавання пазіцый.

Р. кадраў.

У футбольнай камандзе адбылася р.

|| прым. ракіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залп, ‑а, м.

Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, мінамётаў, вінтовак і пад. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. [Гарматныя стрэлы] то змаўкалі зусім, то грымелі рэдка, па адным, то разам цэлымі залпамі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў; другі экземпляр якой‑н. рэчы ў калекцыі, бібліятэцы і пад. Дублет кнігі.

2. Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы.

3. Падроблены каштоўны камень, склеены з дзвюх частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца каштоўным каменем.

[Фр. doublet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сопровожда́ющий

1. прич. які́ (што) суправаджа́е;

2. прил. суправаджа́льны, адначасо́вы;

сопровожда́ющие обстоя́тельства суправаджа́льныя (адначасо́выя) акалі́чнасці;

3. сущ. суправаджа́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Залпадначасовы выстрал’. Як і ўкр., балг. у XX ст. з рус. залп, дзе з канца XVII ст. у форме залб, а з 1720‑х гадоў у форме залп з ням. (Біржакова, Очерки, 120–121). Ням. Salve ’салют’ з XVI ст. < франц. < лац. salvē ’віншую! будзь здаровы!’ Дудэн, Herkunftswörterbuch, 585; Фасмер, 2, 76–77; Шанскі, 2, З, 44; БЕР, 1, 595; Блох-Вартбург, 563.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырр, тыр-р — выклічнік, выражае грукат хутка ад’язджаючага воза, раптоўны гром, нечаканы трэск ад падзення дробных прадметаў, гук пры разбіванні посуду, адначасовы стрэл з ружжаў (Нас.), перадае стук па штыкецінах: палкыю па кольліх тыр‑р (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальны імітатыў з інтэнсіўным значэннем, утвораны шляхам падваення апошняга гука, параўн. укр. вурр — пра гырканне сабакі пры звычайным вур (Смаль-Стоцкі, Приміт., 62, 148). Гл. таксама тыр-тыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасту́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць адначасовы або папераменны часты стук (аб некалькіх прадметах). Перастукваюцца аўтаматычныя станкі. □ Мерна перастукваюцца буферамі вагоны. Сяргейчык.

2. Перагаворвацца з кім‑н. пры дапамозе ўмоўнай сістэмы стукаў. Пятро зразумеў, што арыштаваны забаўляў яго песняй для таго, каб другія, што сядзелі ў розных камерах, у гэты час маглі перастуквацца праз сцяну. Капусцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)