калупа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (разм.).

Падчэпліваючы чым-н., аддзяляць, аддзіраць што-н., рабіць у чым-н. паглыбленне.

К. зямлю.

|| аднакр. калупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́каць, -і, ж.

1. Мяккая частка цела жывёлы або чалавека.

2. Мяса без касцей.

Аддзяляць м. ад касцей.

3. Мяккая частка пладоў, ягад, клубняў.

М. яблыка.

|| прым. мя́катны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышчапля́ць

аддзяляць па слаях што-небудзь (лучыну і пад.); разломваць, разбіваць што-небудзь на кавалкі, часткі’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вышчапля́ю вышчапля́ем
2-я ас. вышчапля́еш вышчапля́еце
3-я ас. вышчапля́е вышчапля́юць
Прошлы час
м. вышчапля́ў вышчапля́лі
ж. вышчапля́ла
н. вышчапля́ла
Загадны лад
2-я ас. вышчапля́й вышчапля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вышчапля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вышчэ́пліваць

аддзяляць па слаях што-небудзь (лучыну і пад.); разломваць, разбіваць што-небудзь на кавалкі, часткі’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вышчэ́пліваю вышчэ́пліваем
2-я ас. вышчэ́пліваеш вышчэ́пліваеце
3-я ас. вышчэ́плівае вышчэ́пліваюць
Прошлы час
м. вышчэ́пліваў вышчэ́плівалі
ж. вышчэ́плівала
н. вышчэ́плівала
Загадны лад
2-я ас. вышчэ́плівай вышчэ́плівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вышчэ́пліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

отделя́ть несов.

1. в разн. знач. аддзяля́ць;

2. (выделять) выдзяля́ць, вылуча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капелі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Аддзяліць (аддзяляць) золата і серабро ад прымесі акісляемых металаў шляхам прагравання са свінцом у капелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Аддзяліць (аддзяляць) адно рэчыва ад другога, выдзеліць (выдзяляць) адно рэчыва з саставу другога пры дапамозе сепаратара. Сепарыраваць малако.

[Ад лац. separare — аддзяляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.

2. Аддзяляць чым‑н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго‑н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска. Пташнікаў. // Спец. Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.

3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі. Брыль.

4. Незак. да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяродцзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н.

І. хворага.

І. злачынца.

2. Пакрыць ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў).

|| наз. ізаля́цыя, -і, ж. і ізалява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсоединя́ть несов.

1. (отделять) аддзяля́ць;

2. (отключать) адключа́ць;

3. (отцеплять прицепное орудие) адчапля́ць, адчэ́пліваць; см. отсоедини́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)