адхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак.
1. каго-што. Адвесці ўбок, адвярнуць.
А. галаву.
2. што. Адхінуць, адгарнуць.
А. коўдру.
3. перан., каго-што. Не прыняць, адвергнуць; не дапусціць.
А. кандыдатуру.
|| незак. адхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. адхіле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адхілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.
1. Хілячы, адвесці ўбок, прыняць; адхінуць; адвярнуць. Асцярожна адхіліў .. [Міколка] бацькаву руку ад рэгулятара. Лынькоў. [Аляксей] улавіў Зосіна хваляванне, сціснуў яе галаву далонямі і асцярожна адхіліў ад сваіх грудзей. Карпаў.
2. Адняць, адхінуць што‑н. прыхіленае; адгарнуць, адагнуць (край, канец чаго‑н.). Ванева мама адхіліла посцілку, якая вісела.. замест дзвярэй, унесла вядро з вадой, кубак, стала паліваць вазоны. Карпюк.
3. перан. Не прыняць, не прызнаць, адвергнуць. Адхіліць абвінавачанне. Адхіліць просьбу, прапанову. // Не дапусціць, прадухіліць. Хлопец адчуваў — на яго насоўваецца бяда, але ён не меў сілы адхіліць яе. Гамолка. Маленькае ўласнае захапіла.. [Хадкевіча] у палон, моцнай рукой адхіліла ўсё пабочнае, загадала думаць толькі аб сабе. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)