расхлёстывать несов.

1. расхво́стваць; см. расхлеста́ть;

2. адшмо́ргваць, адвя́зваць; см. расхлестну́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адпіна́ць ’адгарожваць, адвязваць’ (БРС, Гарэц.), адпінацца ’адмаўляцца’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп.) да пяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разва́жджывацьадвязваць лейцы’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад во́жджы ’лейцы’ (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз-, якая надае слову значэнне ’дзеянне, супрацлеглае папярэдняму’, як развяза́ць, рассупо́ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пратага́ніць, протага́ніць ’прывязаць лодку’ (ТС), протага́нка ’вяроўка, якой прывязваюць лодку’, протага́ншчык ’вясляр, які абавязаны прывязваць і адвязваць лодку’ (ТС). Да тага́ніць ’цягаць’ (Нас.), што да таган(ы) ’трыножнік, да якога прывязвалі калыску, кацёл і пад’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адвя́звацца несов.

1. отвя́зываться; (отделяться — ещё) открепля́ться;

2. перен. (оставлять в покое) отвя́зываться, отстава́ть;

3. перен. (избавляться) отвя́зываться, отде́лываться;

1-3 см. адвяза́цца;

4. страд. отвя́зываться; открепля́ться; см. адвя́зваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыча́л, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычаліць.

2. ‑а. Частка прыстані, забяспечаная неабходнымі прыстасаваннямі для прычальвання суднаў. Хлопцы хадзілі па набярэжнай, пазіралі на мора, дзе было поўна катэраў, барж, яхтаў, а ля прычалаў пагойдваліся велізарныя караблі. Хомчанка. // Слуп, кол каля прыстані, да якога прымацоўваюць лодку, судна і пад. Увішныя шафёры.. кінуліся дапамагаць Сілівону адвязваць канцы вяровак, якімі была прывязана пасудзіна да прычала.. Паром плаўна падаўся ад берага. Лынькоў.

3. ‑а. Вяроўка або канат, якімі прычальваюць судны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стадо́ла, ‑ы, ж.

1. Уст. Канюшня на заезным двары. Будынак пры гасцінцы — гэта была карчма, самая сапраўдная, з стадолаю і нацярушанаю перад ганкам саломаю. Чорны.

2. Вялікі хлеў. Грышка, бегучы ў стадолу памагаць бацьку адвязваць каровы, убачыў, што каля ганка панскіх пакояў вялікая грамада польскіх жаўнераў. Чарот. // Хлеў, канюшня наогул. Пастанавілі адразу пачаць падрыхтоўку да калгаснага будаўніцтва, і на першую чаргу назначылі будоўлю вялікае стадолы на ўсю, якая мела быць абагулена, жывёлу. Зарэцкі. // Разм. Пра вялікае, няўтульнае, нядобраўпарадкаванае памяшканне, жыллё. Але ў хаце — адзін пакой, як стадола. Адгарадзіць бы які куток... Шамякін. [Сын:] — А дроў, дроў колькі трэба, каб нагрэць такую стадолу! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)