адво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да адвезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адтараба́ніць ’адцягнуць, адвезці’ (Касп., Шат.). Гл. тарабаніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адво́з, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвозіць — адвезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́зены

1. отвезённый;

2. отвезённый, увезённый;

1, 2 см. адве́зці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Адвезці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паадвозіць людзей на станцыю. Паадвозіць рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адымча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; ‑чым, ‑чыце; зак., каго-што.

Разм. Хутка рухаючыся, адвезці (завезці) або аднесці (занесці). Шафёр мяне адымчаў у горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. завёз, ‑везла; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць куды‑н.; адвезці. Запрог Алесь калгаснага каня і завёз Андрэя на станцыю. Васілевіч. // Адвезці далёка або не туды, куды трэба; звезці. Завезці на край свету. Завёз невядома куды.

2. Прывезці, даставіць куды‑н. Завезці тавары ў магазін. // Прывезці адкуль‑н. здалёку, закупіўшы, набыўшы і пад. Янотападобнага сабаку на Беларусь завезлі ў 1936 г. з Далёкага Усходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отвезти́ сов.

1. (куда-л.) заве́зці, мног. пазаво́зіць;

2. (на некоторое расстояние) адве́зці, мног. паадво́зіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бала́нс², -а і -у, м. (спец.).

1. -у, зб. Ачышчаныя ад кары бярвёны аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы.

Адвезці б. на ваганетцы ў цэх.

2. -а. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек.

Перакінуць б.

|| прым. бала́нсавы, -ая, -ае (у 1 знач.).

Балансавая драўніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)