Ва́жыцца 1 ’вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.). Да важыць (гл.).
Ва́жыцца 2 ’ўзважвацца; адважвацца, рашацца’ (Гарэц.); ’спрабаваць’ (Шн., 142). Да важыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
отча́иваться несов.
1. тра́ціць надзе́ю, адча́йвацца;
2. (решаться) разг. адча́йвацца, адва́жвацца, асме́львацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рызыкава́ць ’ісці на рызыку’, ’падвяргаць рызыцы’, ’адважвацца на што-небудзь’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), рызыкавацца ’фанабэрыцца’ (пух., Сл. ПЗБ), ры́зыка ’магчымая небяспека’ (ТСБМ; пух., Сл. ПЗБ; Гарэц.), ’небяспека’ (лях.), рызыкоўна ’смела, нахабна’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. ryzyko, ryzykować ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.
2. Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Колас.
3. Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі.
4. Зал. да важыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак.
1. каго (што). Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.
Ш. бежанцаў.
2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць.
Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны.
Ш. грошы або грошай.
3. аб чым і з дадан. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.
Ш. аб зробленых памылках.
Шкадую, што не пайшоў у тэатр.
4. з інф. Не адважвацца што-н. зрабіць.
Я шкадую зразаць гэта дрэва.
|| зак. пашкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адча́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Паддавацца адчаю, траціць надзею, падаць духам. [Багуцкі:] — А вы не адчайвайцеся, пан шэф. У вас такія заваёвы! Лынькоў. [Усевалад:] — Не, я не адчайваюся, ты ж бачыш. Толькі неяк крыўдна трохі — чаму такая несправядлівасць? Мне здаецца, будучыня — гэта перш за ўсё хараство. Скрыган.
2. Рашацца, адважвацца на што‑н. смелае, рызыкоўнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
реша́ться
1. (принимать решение) выраша́ць, наду́мваць, наду́мвацца;
2. (отваживаться) адва́жвацца, асме́львацца;
не реша́ться на что́-л. не адва́жвацца (не асме́львацца) на што-не́будзь;
3. (окончательно определяться) выраша́цца;
4. (лишаться чего-л., терять что-л.) прост. тра́ціць, губля́ць; см. реши́ться;
5. страд. раша́цца; выраша́цца; канча́цца; см. реша́ть 1—3;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рызыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1. Ісці, адважвацца на рызыку, рабіць рызыкоўны ўчынак. Рызыкаваць хлопцам не хацелася: у іх жа вунь колькі зброі, і яны павінны канешне знайсці партызан... Якімовіч.
2. кім-чым. Ставіць пад пагрозу, падвяргаць небяспецы. Ёсць у Сашы такія сябры, якія гатовы рызыкаваць сваім жыццём, каб выратаваць таварыша. Новікаў.
3. з інф. Ісці на ўчынак, звязаны з магчымымі непрыемнасцямі, непажаданымі вынікамі. Рызыкаваць заблудзіцца ў лесе. □ Я здабыў .. [беркута], хоць мне прыйшлося спусціцца ў цясніну, дзе было гняздо, на вяроўцы, і я рызыкаваў стаць кульгавым і на другую нагу. Васілевіч.
4. Абл. Ганарыцца, фанабэрыцца. Гэты чалавек [Жывіцкі] ніколі не вытыкаецца наперад, не хваліцца, не рызыкуе сваімі талентамі і поспехамі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смець, смею, смееш, смее; незак., з інф.
1. Мець смеласць для чаго‑н., адважвацца на што‑н. Стаіць ён [вязень] супраць кабінета. Падняць не смее галавы І чуе — кліча вартавы: — Да пана следчага з павета! Колас. Надыдзе час чароўны, як заранка, Якога ты не смееш нават сніць: Ад звону кос прабудзішся на ранку, І ў працы ціха панясуцца дні. Тарас. Сегенецкі ў старыя часы не смеў дамагацца дружбы з «панам Зямковічам». Чорны.
2. Мець права на што‑н. На пярэдніх лаўках [у касцёле], бліжэй к ксяндзу, сядзелі паны. З простых людзей туды не смеў ніхто заходзіць. Чорны.
•••
Не смей(це)! — ужываецца як форма строгай забароны што‑н. рабіць. — Што вы робіце? — з гневам прамовіла .. [Ядвіся]. — Не смейце дакранацца да мяне!.. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затрудня́ться
1. рабі́цца ця́жкім (цяжкава́тым); (не решаться) вага́цца, не адва́жвацца;
я затрудня́юсь отве́тить вам мне ця́жка (цяжкава́та) адказа́ць вам;
он затрудня́лся испо́лнить мою́ про́сьбу яму́ было́ ця́жка (ён не адва́жваўся) вы́канаць маю́ про́сьбу;
2. страд. абцяжа́рвацца; ускладня́цца; см. затрудня́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)