сепары́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Разм. Аддзяліцца (аддзяляцца), адасобіцца (адасабляцца).

2. толькі незак. Зал. да сепарыраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закупо́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Шчыльна заткнуцца, закрыцца. Бутэлька закупорылася. Вена закупорылася. // перан. Разм. Зачыніцца ў памяшканні, адасобіцца ад усяго навакольнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпачкава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак. (спец.).

1. Аддзяліцца, выдзеліцца шляхам пачкавання.

А. з апалай галіны.

2. перан. Аформіцца ў самастойную адзінку, выдзеліўшыся з агульнага цэлага; адасобіцца.

З брыгады адпачкаваўся атрад.

|| незак. адпачко́ўвацца, -аецца.

|| наз. адпачкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак. і незак.

1. Адасобіцца (адасабляцца), аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя. Ізалявацца ад людзей.

2. незак. Зал. да ізаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размежава́цца, -мяжу́юся, -мяжу́ешся, -мяжу́ецца; -мяжу́йся; зак.

1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы паміж землямі, уладаннямі.

Р. з суседзямі.

2. перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад аднаго ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў.

Р. з ідэйнымі праціўнікамі.

|| незак. размяжо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. размяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. размежава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца; зак.

1. Вылучыцца з агульнай адзінай масы.

А. ад натоўпу.

2. Адстаць, адарвацца і пад. ад цэлага, выдзеліцца.

Тры самалёты аддзяліліся ад групы і накіраваліся да станцыі.

3. Стаць самастойным гаспадаром пасля падзелу маёмасці; адасобіцца.

Сын аддзяліўся ад бацькоў.

|| незак. аддзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. аддзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) чужым, далёкім каму‑н.; адасобіцца (адасабляцца). А сказала [Ніна] слова за Тараса — адчужаўся [Андрэй], не гаворыць з ёй. Русецкі.

2. толькі незак. Зал. да адчужаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дзеліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Выйшаўшы з саставу чаго-н., адасобіцца, стаць самастойным.

Старэйшы сын выдзеліўся з сям’і.

2. Вылучыцца якім-н. чынам сярод іншых.

В. смеласцю.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з арганізма.

Выдзелілася макрота.

|| незак. выдзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. выдзяле́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.)

|| прым. выдзяля́льны, -ая, -ае (паводле 3 знач.).

В. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.

1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы, граніцы паміж сваімі і чужымі землямі, уладаннямі.

2. перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад другога ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў. Так паступова размежаваліся паміж сабою дзве польскія партыі: партыя белых і партыя чырвоных. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дзеліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Выйшаўшы са складу чаго‑н., адасобіцца, стаць самастойным. Выдзеліцца з абшчыны.

2. Вылучыцца якім‑н. чынам сярод іншых. Выдзеліцца сваімі здольнасцямі. □ З усіх галасоў выдзеліўся густы і моцны, як заводскі гудок, бас параненага з павязкай на галаве. Мележ.

3. Выйсці, выступіць на паверхню (з арганізма, са складанага саставу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)