Нягі́дны ’дрэнны, шкодны’ (Касп.), ’чорт, нячысцік’: «Нябожчыца Міхасіха бачыла нявіднага» (Гарэцкі), сюды ж нягоднік ’нягоднік’ (Касп.). Украінізм? Параўн. укр. негідний ’няварты, паганы, агідны, брыдкі’, негіднік ’нягоднік’, аднак геаграфія слова пярэчыць такому дапушчэнню. Відаць, кантамінацыя нягодны і агідны (гл. агіда, гідзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мярза́вы, мерза́ву, мерзе́ны ’агідны, дрэнны’ (ТС), мярзя́ва ’нягоднік, паганец’ (Ян.), укр. мерзе́нний, мерзосві́тний, рус. мерзкий, ст.-рус. мьрзъкъ, чэш., славац. mrzký, славен. mŕzək, серб.-харв. мр̏зак, макед. мрзешен, мрзешник, ст.-слав. мръзъкъ. Звязана з мёрзнуць, мароз (Фасмер, 2, 603), параўн. алб. mardhem ’дрыжу ад холаду’, marth ’мароз’. Параўн. аналагічна чэш. osiuditi ’выклікаць агіду’, ostuda ’сорам’ — рус. студить, ням. Schauder ’дрыготка’ і ’жах, агіда’. Супраць такіх паралелей выступае Махэк₂ (381) і звязвае чэш. mrzeti з ц.-слав. мръсьнъ ’гідкі, агідны, жудасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отвраще́ние ср.

1. уст. (действие) адваро́чванне, -ння ср.; адхіле́нне, -ння ср., адвядзе́нне, -ння ср., адво́д, -ду м.; см. отвраща́ть;

2. (брезгливость) агі́да, -ды ж.;

пита́ть отвраще́ние га́дзіцца (чым-небудзь), адчува́ць агі́ду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

1. Бурна, імкліва выяўляць сваю сілу (пераважна разбуральную). А калі ўздымаецца бура, асабліва ўвосень, страшным робіцца наша возера. Яно бурліць і бушуе, як кіпень. Чарнышэвіч. Вецер, здавалася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам. Якімовіч. Бушуе агонь, кідае цэлыя патокі полымя высока ў паветра. Колас. // Інтэнсіўна развівацца, расці. І адразу [Вольцы] прыснілася: бушавала цяжкім буйным коласам жыта... Васілевіч. // перан. Выяўляцца, развівацца з незвычайнай сілай (пра пачуцці). У ім [Адаме], відаць, бушаваў шалёны гнеў, і ён выбіраў, куды яго скіраваць. Дамашэвіч. [Аміля] крычала доўга, ужо не бачачы перад сабою Хурса. Само сабою пайшло бушаваць і рваць яе абурэнне, агіда і роспач. Чорны.

2. Разм. Бурна выказваць сваё незадавальненне, гнеў і пад.; буяніць. [Хлапчук] бушаваў добрых хвілін дзесяць. Потым, відаць, замарыўся — сціх. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)