Во́глам ’толькі’ (Мат. Гом.). Відавочна, з агулам, увогуле (гл.). Параўн. рус. дыял. оглом ’агульна, без разбору’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агулам, агульна; скопам, без разбору (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Панца́к ’круглыя ячныя крупы; суп з такіх круп’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сцяшк.), панса́к (Др.-Падб., Сержп. Грам., Сцяшк., З нар. сл.), панца́к, панса́к, пэнца́к (Сл. ПЗБ) ’тс’, па́нцыр ’жалобная каша’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польск. (Шат., 200) дыял. pęcak (агульна-польск. pęczak), якое ад pęcznieć ’набракаць, напухаць’ (гл. Брукнер, 408).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усе... (а таксама уся...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) адпавядае па значэнню займенніку увесь (уся), усе і паказвае, што дзеянне і ўласцівасць, выражаныя другой часткай слова, пашыраюцца на ўсіх, напрыклад: усеагульны, усебаковы, а таксама сведчыць, што з’ява, прадмет, названыя азначальным словам, бяруцца ў аб’ёме чаго‑н., у межах чаго‑н. (адпавядае па значэнню слову «агульна...»), напрыклад: усенародны, усеславянскі, усесаюзны; 2) абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, напрыклад: усеўладны, уселітасцівы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́цыя, ‑і, ж.
1. Пэўная ступень, стадыя ў развіцці чалавечага грамадства, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці і адпаведнай гэтаму спосабу надбудовай. Заслуга Маркса ў распрацоўцы тэорыі навуковага камунізма заключаецца ў тым, што ён даў характарыстыку асноўных рыс камуністычнага грамадства. Ён упершыню паказаў, што сацыялізм і камунізм уяўляюць сабою не розныя грамадска-эканамічныя фармацыі, а толькі дзве фазы аднаго і таго ж камуністычнага грамадства, заснаванага на адным і тым жа спосабе вытворчасці. Лушчыцкі. Калгасны лад выхаваў селяніна новай фармацыі, вывеў яго на шырокую арэну грамадскага жыцця. «Звязда».
2. Спец. Комплекс генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння. Юрская фармацыя.
3. Спец. Раслінныя згрупаванні, якія характарызуюцца адным або некалькімі агульна-біялагічнымі відамі.
[Лац. formatio — утварэнне, від.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Авё́с. Агульна- і праславянскае слова: рус. овес, укр. овес, чэш. oves, славац. ovos, польск. owies, в.-луж. wows, н.-луж. hows, балг. овес, серб.-харв. о̀вас, славен. óves. Бліжэйшая паралель: літ. avižà ’авёс’, лат. àuza, ст.-прус. wyse ’тс’. Дублет па звонкасці і глухасці як прасл. tvьrdъ ∼ літ. tvìrtas. Траўтман, 21; Мюленбах-Эндзелін, 1, 231; Цупітца, GG, 31. Параўн. Патабня (РФВ, 5, 122), які суадносіць авёс з ст.-інд. avasám ’ежа’, Педарсан (IF, 5, 42) супастаўляе лац. avēna (< *avigsna) ’авёс’ і ст.-грэч. αἰγίλωψ ’аўсюк’ (< αϜιγι‑ < *avig̑a), Шпэхт (Ursprung, 298) рэканструюе і.-е. au̯i‑/au̯es‑, тады лац. avēna < avesna. З апошнім згадзіцца цяжка, бо славянскія і балтыйскія формы сведчаць аб індаеўрапейскіх палатальных гутуральных; гл. Покарны, 88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аго́нь ’агонь, касцёр’ (БРС, Нас., Янк. I, Касп.), агонь ’гарачка’ (Янк. Мат.), огон: до огнʼа ’вельмі многа’, на огнʼа ’на чорта’, огнʼовы ’чортавы’ (КСТ), агульна- і праславянскае ognь: рус. огонь, укр. огонь, польск. ogień, чэш. oheň, балг. огън, серб.-харв. о̀гањ, літ. ugnìs, agnùs ’вогняны’, ст.-інд. agnis ’агонь’, хец. agniš, лац. ignis і г. д. < *ugnis. Сасюр, 7, 93; Мейе, MSL, 8, 236, 315; Педарсан, KZ, 38, 395; Гуер, LF, 66, 459; Лер-Сплавінскі, SSW, 1957, 205; Мартынаў, ЭИРЯ, 2, 55. Не даведзена канчатковая сувязь прасл. ognь з серб.-харв. ви̏гањ ’кузня’, чэш. výheň ’горан’ (Ільінскі, РФВ, 74, 133; Левенталь, WuS, 11, 54). Цікава супаставіць з і.-е. *ugnis, ст.-грэч. άγνίζω ’ачышчаю’, памятаючы сакральную ачышчальную ролю агню. Пачатак старагрэчаскага слова (spiritus asper) можна тлумачыць як рэфлексацыю S‑mobile.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́ра 1 ’тонкая вяровачка, у тым ліку і тая, якой падвязваюцца лапці’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат.), оборона ’вяроўка, якой падвязваюць лапці’ (Мядзв.). Рус. обора, укр. обора ’тс’ < *ob‑vora. Бліжэйшыя паралелі: літ. apývara, apvarė̃ ў тым жа значэнні, якое ад vérti ’звязваць’, хаця літоўскі дзеяслоў мае славянскі адпаведнік vьrěti рус. вереть ’зачыніць’ і інш. Поўнае марфолага-семантычнае супадзенне ўсходнеславянскіх форм з літоўскімі і абмежаваны арэал першых дазваляюць думаць аб іх (балтыйскім паходжанні. Параўн., аднак, Траўтман, 351. Арэал аборы амаль поўнасцю супадае з арэалам лапцей (гл. Малчанава, Мат. культ., 178).
Або́ра 2 ’месца на двары, абгароджанае жэрдкамі, дзе летам начуе жывёла; хлеў, вялікі будынак для кароў’, рус. обора ’агароджа’, польск. obora, балг. обор, макед. обор ’абора’, серб.-харв. обо̑ра, славен. obor ’агароджа (для жывёлы)’ да ob‑vora (ob‑vьrǫ). Суадносіцца з папярэднім, але агульна- і праславянскае, што дае падставу меркаваць аб адсутнасці паміж імі непасрэднай генетычнай сувязі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ава́д ’авадзень’ (Бір. дыс., Нас., Янк. II), авадзень (БРС, Шат., Бір. дыс., Арх. Бяльк., Касп.), авадзье (Бір. дыс.), говыдьде (Клім.). Агульна- і праславянская назва авадня: ovadъ або obvadъ. Параўн. укр. овад (рус. овод да овад як гіперкарэкцыя), чэш. ovad, польск. owad, балг. авад, бел. абадзён (Сцяц.), серб.-харв. о̏бад паралельна з о̏вад, славен. obàd. Ёсць формы без пачатковага ‑а: вадзень (гл.). Бліжэйшыя паралелі: літ. úodas ’камар, мошка’, лат. uóds ’тс’, Міклашыч, 218; Зубаты, Studie, 1, 2, 111. Найбольш верагодна, звязана з і.-е. *ōd‑, *ēd‑ ’есці’. Пад гэтым значэннем можна аб’яднаць авад і вадзень. Параўн. літ. ė́sti ’есці (аб жывёлах)’ і ’паліць, пячы’. Трэба таксама ўлічыць палескае заедь у значэнні ’авадні’, дзе ўнутраная форма захавана зусім не двухсэнсоўна. Гл. Шульцэ, KZ, 43, 41. З гэтай версіяй мяжуе версія Трубачова, Происх., 71, згодна з якой ovadъ < *ov‑odos ’той, хто есць аўцу’. Супраць Махэк₂, 432, які суадносіць ovadъ з лац. tabānus (зыходная славянская форма obadьnь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арча́к ’лука, драўляны каркас сядла’, ’прыпрэжаны конь’, ’прыпрэжка’ (Нас.), арчако́вы ’прыпражны’ (Нас.). Рус. арча́к ’лука, драўляны каркас сядла’, укр. а́рчик ’сядло’, орчико́вий прыпражны’, польск. jarczak ’лёгкае сядло’ (з XVI ст.). Ва ўсходнеславянскіх мовах з XVI ст.: ст.-бел. ерчакъ, орчаки, ярчакъ ’сядло’, ’драўляны каркас сядла’, рус. ерчакъ (1557), укр. форма арчакъ (пач. XVIII ст.). Агульна прынята этымалогія з цюркскіх моў. Прыводзяць тат. arčak ’лука’ (без крыніцы). Параўн. Міклашыч, Türk. El., Дад., 2, 75, 134. Дакладней форма ингырчак у Сразн., 1, 31. Параўн. тат. ынгырчак ’падсядзёлак’ і інш. аналагічныя цюркскія формы (Радлаў, Опыт., 1, 1358). Да гэтай формы прыводзіць польскае слова Заянчкоўскі, Stud. orient. Аб цюркскім паходжанні беларускага слова пісалі Бірыла (у сувязі з прозвішчам Арчакоў; Бел. антр., 24), Вярхоў (З жыцця, 67). Насуперак Фасмеру, 3, 155, нельга адкідваць рэальную сувязь, якая існавала паміж словамі арчак і ворчык (орчик) (гл.); магчыма, што вынікам гэтай сувязі з’яўляюцца значэнні ’прыпрэжаны’ (параўн. орчиковий конь — Маслен., 178), укр. а́рчик (Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122–123); іншая справа, што гэта сувязь мела народнаэтымалагічны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)