дзот, -а, М дзо́це, мн. -ы, -аў, м.

Умацаваны абаронны агнявы пункт у выглядзе зямлянкі.

Па дзотах праціўніка несціхана садзілі гарматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгача́сны, -ая, -ае.

Тое, што і доўгачасовы.

Даўгачасная адсутнасць.

Даўгачасная абарона.

Даўгачасны агнявы пункт — моцнае абароннае збудаванне, прызначанае для вядзення агню з гармат, кулямётаў і інш.

|| наз. даўгача́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дот м., воен. (даўгача́сны агнявы́ пункт) дот (долговре́менная огнева́я то́чка)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

огнево́й

1. в разн. знач. агнявы́;

огнева́я то́чка агнявы́ пункт;

огнева́я пози́ция агнява́я пазі́цыя;

2. перен. палымя́ны, па́лкі;

огнево́й взгля́д палымя́ны (па́лкі) по́зірк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзот м., воен. (дрэ́ва-земляны́ агнявы́ пункт) дзот (де́рево-земляна́я огнева́я то́чка)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дот (долговре́менная огнева́я то́чка) воен. дот, род. до́та м. (доўгачасо́вы агнявы́ пункт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

планше́т в разн. знач. планшэ́т, -та м.;

огнево́й планше́т воен. агнявы́ планшэ́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́гненны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і агнявы (у 1–4 знач.) і агністы. Дзікія крыкі жанчын і дзяцей чуліся з вогненнага пекла. Чорны. Здавалася, назаўсёды адышлі ў мінулае вогненныя партызанскія ночы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вал¹, -а, мн. валы́, -о́ў, м.

1. Доўгі высокі земляны насып.

Крапасны в.

2. Высокая хваля.

Дзявяты в. (самая моцная і небяспечная хваля ў час марской буры, паводле старадаўніх уяўленняў — пагібельная для мараплаўцаў). Агнявы в. (перан.: пра вельмі моцны артылерыйскі абстрэл пазіцый, які паслядоўна перамяшчаецца).

|| прым. ва́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзот е́рево-земляна́я огнева́я то́чка) воен. дзот, род. дзо́та м. (дрэ́ва-земляны́ агнявы́ пункт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)