трансаге́нцтва, ‑а, н.

Транспартнае агенцтва — установа, якая аказвае насельніцтву ўсе віды транспартных паслуг (перавозка рэчаў, продаж і дастаўка на дом білетаў на розныя віды транспарту).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РО́СТА (Росси́йское Телегра́фное Аге́нтство) ист. РО́СТА нескл., ср. (Расі́йскае Тэлегра́фнае Аге́нцтва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТАСС (Телегра́фное аге́нтство Сове́тского Сою́за) ист. ТАСС (Тэлегра́фнае аге́нцтва Саве́цкага Саю́за).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТАСС ср., ист. (Тэлегра́фнае аге́нцтва Саве́цкага Саю́за) ТАСС (Телегра́фное аге́нтство Сове́тского Сою́за)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэлеграфа; прызначаны для тэлеграфа. Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка гулі тэлеграфныя слупы. Брыль. На стале аператыўнага дзяжурнага цікаў самалёты гадзіннік, а з суседняга пакоя ўрываўся нервовы, з частымі перапынкамі, стук тэлеграфнага ключа. Алешка. Новікаву часта даводзілася адносіць Леніну па кватэру тэлеграфныя стужкі парагавораў. Мяжэвіч. // Які займаецца перадачай паведамленняў на тэлеграфе. Тэлеграфная служба.

2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфа; перададзены па талеграфе. Аднойчы на вялікай глыбіні акіяна адбылася аварыя — пашкоджанне кабеля тэлеграфнай сувязі. Матрунёнак. Гэта дні, калі .. [Рыгорка], па асабістаму тэлеграфнаму распараджэнню начальніка метэаралагічнай станцыі інжынера Пятра Захаравіча Лося, зусім самастойна выконваў важную навуковую работу. Краўчанка.

3. перан. Вельмі сціслы, падобны па паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Тэлеграфны стыль пісьма.

•••

Тэлеграфнае агенцтва гл. агенцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашто́вы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з поштай, з перасылкай пісьмаў, пасылак, грошай і пад. Паштовая сувязь. Паштовае агенцтва. □ Мне трэба .. напісаць пісьмо аднаму чалавеку, але я не ведаў, ці ёсць там у іх паштовае аддзяленне, ці трэба пісаць на горад. Чорны. // Прызначаны для адпраўленняў па пошце (пісьмаў, пасылак і пад.). Паштовыя маркі. Паштовы поезд. Паштовая скрынка. // Які абслугоўвае пошту. Паштовы служачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)