Ахара́так ’аб’едак’ (Касп.), ахряткіаб’едкі’ (гарадоц., Яшкін, вусн. паведамл.), рус. алан. охоратки ’рэшткі ежы, якія кідаюць жывёле’, магчыма, сюды ж і охорат ’чалавек, худы на выгляд’ пск., цвяр., асташ. (КСРНГ). Няясна, магчыма, да незафіксаванага *харатаць. Паводле Трубачова (пісьм.), да аскротак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахра́ць (ныхриць) і нахрит (?) ’гвалт, насілле’ (Нік., Оч.), нахритым ’гвалтоўна, сілай’ (там жа); нахрыццю ’нахабна’: ён нахрыцьцю лезе ў вочы (Ласт.), нахриццю (нахратью) ’зламысна’ (Нік., Няч.), на́хрыць (на́хриць) ’той, хто уздзейнічае на іншага насіллем, хто паводзіць сябе насуперак прынятым правілам і ўмовам жыцця’ (Нік., Оч.), нахра́тны (ныхра́тный) ’дзёрзкі, гвалтоўны’ (там жа), рус. нахра́т ’нахабнае нападзенне, грабеж; дзёрзкасць з насіллем, бессаромнае нахабства і раптоўнасць дзеяння’ (зах., Даль), ’бессаромны чалавек, нахабнік’, нахра́том ’дзёрзка, нахабна; гвалтам’. Паколькі словы ў беларускіх гаворках ужываюцца паралельна з нахра́п, нахра́пам (гл.), магчыма дапусціць падабенства ва утварэнні, параўн. ахра́пкі ’бацвінне, абрэзкі’ і ахра́ткі (ахря́ткі) ’аб’едкі’, з другасным паўнагалоссем ахара́ткі ’тс’ (гл.); што да незафіксаванага *храт‑ (< *храціць, Охраць ’біць, кідаць’), параўн. славен. hrėtiti se, hreti se ’выклікаць агіду’, славац. chriatiť sa ’рабіць высілак, сіліцца’, што ў сваю чаргу, магчыма, звязана з кратаць (гл.), параўн. славац. nakriatnuť ’прыгнуць, нагнуць, прымусіць сілай’ (Махэк₁, 162; Бязлай, 1, 202–203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)