облу́пливать несов., прост.

1. аблу́пліваць, абдзіра́ць;

2. перен. (обирать кого-л.) абіра́ць, абдзіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абіра́цца несов.

1. (от скорлупы, кожуры) очища́ться;

2. страд. снима́ться, обира́ться; чи́ститься; см. абіра́ць1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барано́ў, ‑нова.

Які належыць бараду. Бараноў рог. □ Аднойчы.. [Люся] дапамагала маці на кухні абіраць бульбу і са страхам пазірала, як Амархан абгрызаў баранову лапатку. Даніленка.

•••

Сагнуць (скруціць) у бараноў рог гл. сагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абіра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абіраць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Ачышчаны ад лушпін. Абіраная бульба.

3. у знач. прым. Зняты з дрэва (пра садавіну). Абіраныя яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыладкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Тое, што і прыладзіцца. Пасля гэтага [Міканор] прынёс аднекуль кошык бульбы, прыладкаваўся побач з Юзікавым ложкам і пачаў абіраць. Кулакоўскі. Панкратаў прыладкаваўся дзесьці рахункаводам, я — у райпрамкамбінаце — кладаўшчыком. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абіра́нне ср.

1. сбор м.;

2. чи́стка ж., очи́стка ж.;

3. обира́ние;

1-3 см. абіра́ць1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

очища́ть несов.

1. в разн. знач. ачышча́ць;

2. (от кожуры) абіра́ць; (морковь и т. п. — ещё) скрэ́бці, аскраба́ць; см. очи́стить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

красці, раскрадаць, абкрадаць; цягаць, цягнуць, абіраць, зносіць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сі́лас, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Сакавіты корм для жывёлы, які атрымліваецца пры заквашванні здробненых кармавых культур у спецыяльных збудаваннях (вежах, траншэях, ямах і пад.). Закладка сіласу. □ У першы год свайго гаспадарання, калі туга было з кармамі, Шаманскі прапанаваў Міхалу Кахновічу абіраць людзей і касіць асаку на сілас. Дуброўскі.

2. ‑а. Спец. Вежа або яма для захавання такога корму.

[Ісп. silos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начища́ть несов.

1. (хорошо вычищать) начышча́ць; (натирать) націра́ць, нашаро́ўваць; (ваксить) наваксо́ўваць;

2. (наготавливать, чистя от кожуры) начышча́ць; абіра́ць; наскраба́ць, наскрэ́бваць; налу́шчваць, налу́зваць; перабіра́ць; см. начи́стить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)