па́сынак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і.

Адносіцца да каго-, чаго-н. як да пасынка (перан.: нядобразычліва, абыякава).

2. Бакавы парастак расліны (спец.).

|| прым. па́сынкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хладнокро́вно нареч. спако́йна, стры́мана; вы́трымана; абыя́кава; см. хладнокро́вие;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядобрасумле́нны, -ая, -ае.

1. Які абыякава, без старання выконвае свае абавязкі.

Н. працаўнік.

2. Заснаваны на нядбайстве, на несумленных адносінах да чаго-н.

Н. ўчынак.

3. Выкананы без шчырасці і старання.

Нядобрасумленная работа.

|| наз. нядобрасумле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Лыпаць. Дзіцё спакойна і нібы абыякава лупала чорнымі, як вугалькі, вочкамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Майкапорэабыякава’ (ТС). Да капо́рэ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прохла́дно

1. безл., в знач. сказ. халаднава́та;

на дворе́ прохла́дно на дварэ́ халаднава́та;

2. нареч., перен. халаднава́та, абыя́кава;

прохла́дно встре́тить халаднава́та (абыя́кава) сустрэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядобрасумле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Несумленны. Нядобрасумленны чалавек. Нядобрасумленныя заробкі.

2. Які працуе абыякава, без стараннасці. Нядобрасумленны работнік. // Выкананы дрэнна, без стараннасці. Нядобрасумленная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпы́рхвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Аддзімаючыся носам, ротам, адганяць ваду. [Чалавек] капаецца, нібы цюлень, у марской пене, спакойна, нават абыякава адпырхваецца ад салёнай вады. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбырэ́ць ’стаць разбэшчаным, свавольным, непаслухмяным’, ’абыякава адносіцца да справы’ (бялын., Янк. 3.). Няясна. Магчыма, з разбыдрэ́ць ’распесціцца’ (глыб., ЖНС), гл. разбудрыць, у сувязі з дээтымалагізацыяй зыходнага развыдрэ́ць ’зрабіцца смелым, дзёрзкім’ (Нас.). Для значэння ’абыякава адносіцца да справы’ не выключаны ўплыў абы́раць ’прывыкнуць да дрэнных абставін’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расцяле́па, розтэле́па ’чалавек, які робіць усё абыякава’ (беласт., Ніва, 1979, 24 чэрв.). Да целяпа́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)