обходи́тьI несов.

1. (ходить вокруг) абыхо́дзіць;

2. (избегать) абміна́ць, абыхо́дзіць;

3. (обгонять) разг. абганя́ць;

4. (обманывать) разг. ашу́кваць;

5. (оставлять без повышения по службе) уст. абыхо́дзіць, абміна́ць; см. обойти́ 1—3, 5, 6.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абцяка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. З вонкавымі абрысамі, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра. Абцякальная форма.

2. перан. Кніжн. Які абыходзіць спрэчныя пытанні. Абцякальны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огиба́ть несов.

1. агіба́ць, абгіна́ць;

2. (объезжать, обходить, обегать) аб’язджа́ць, абыхо́дзіць, абабяга́ць; агіба́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переха́живать несов.

1. абыхо́дзіць;

2. перахо́джваць;

3. перахо́джваць;

4. перахо́джваць; см. переходи́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Міна́ць ’праходзіць побач’ (Нас., Шат., Касп., Растарг.), ’абыходзіць’ (вільн., Сл. ПЗБ; ТС), ’прапускаць, абганяць’ (паўд.-усх., КЭС), міна́цца ’сустракацца’ (Нас.), ’праяжджаць, праходзіць міма’ (Растарг., ТС; стаўбц., Сл. ПЗБ). Да міну́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запраці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; зак.

Разм. Пачаць працівіцца. // Аказаць процідзеянне, не даць згоды на выкананне чаго‑н. Калі прыстаў пачаў абыходзіць межы ўрочышча, а каморнік хацеў паставіць слупы, натоўп сялян рашуча запрацівіўся гэтаму. Г. Кісялёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарштэ́вень, ‑тэўня, м.

Насавая частка судна, якая з’яўляецца працягам кіля. З ходу, не спыняючы гарматы агонь, эсмінец фарштэўнем урэзаўся ў сярэдзіну левага борта, ударыў па адсеку [лодкі] з акумулятарнымі батарэямі. Хомчанка. Вунь .. [параход] абыходзіць бакен; белыя грабяні адлятаюць ад фарштэўня. Савіцкі.

[Гал. voorsteven.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.).

Паравоз манеўруе.

2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду.

М. сярод перашкод.

3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго-н.; хітрыць (разм.).

Няма чаго м.

4. перан., чым. Умела распараджацца чым-н., выкарыстоўваць што-н.

М. тэхнікай.

|| зак. зманеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е (да 1 і 2 знач.).

|| наз. манеўрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́гатьII несов. (вызывать глубокие чувства) узру́шваць, узвару́шваць, крана́ць, кра́таць, расчу́льваць; (беспокоить, волновать) абыхо́дзіць;

его́ расска́з тро́нул меня́ до слёз яго́ апо́вед ўзру́шыў (крану́ў, расчу́ліў) мяне́ да слёз;

меня́ (его́) э́то ма́ло тро́гает мяне́ (яго́) гэ́та ма́ла абыхо́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

табу́н, ‑а, м.

Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам. У пана былі табуны коней, валоў, гумны хлеба, багатыя палацы. Каваль. [Дзед Арцём] абыходзіць калгасны табун, што пасвіцца на свежаскошанай канюшыне. Бядуля. // Чарада (птушак). Табун гусей. // перан. Вялікая група людзей, натоўп. Гляджу, [немцы] табуном папляліся на выхад з гаража. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)