абшлы́ндаць

абхадзіць, аб'ездзіць што-небудзь (горад, лес, мясціны і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшлы́ндаю абшлы́ндаем
2-я ас. абшлы́ндаеш абшлы́ндаеце
3-я ас. абшлы́ндае абшлы́ндаюць
Прошлы час
м. абшлы́ндаў абшлы́ндалі
ж. абшлы́ндала
н. абшлы́ндала
Загадны лад
2-я ас. абшлы́ндай абшлы́ндайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абшлы́ндаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

исколеси́ть сов., разг. (изъездить) аб’е́здзіць; з’е́здзіць; (исходить) абхадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обходи́тьII сов. (исходить все места) абхадзі́ць, вы́хадзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак., што.

Разм. Аб’ездзіць, абхадзіць. [Марцін:] — Мой сын — партызан, усе лясы скалясіў. Карпюк. Трэба было шукаць нейкай рады, і Жылуновіч скалясіў у пошуках працы Беларусь, Украіну, Літву і Латвію. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́зіць 1, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.

Разм. Абхадзіць, абгледзець, пабыць усюды, шукаючы каго‑н., што‑н. Мы пройдзем лес, Аблазім горы, Мы вывучым свой родны край. Астрэйка. Хлопцы аблазілі тры паверхі, пакуль знайшлі незанятую аўдыторыю, завалілі дзверы сталамі і ўзяліся за задачу. Кудравец.

абла́зіць 2, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.

Незак. да аблезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ходить сов.

1. (исходить) вы́хадзіць, абхадзі́ць;

2. (добиться выздоровления) вы́хадзіць;

3. (вырастить) вы́няньчыць, мног. павыня́ньчваць, вы́гадаваць, мног. павыгадо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абла́хаць1абхадзіць, аббегаць’ (Бяльк., Янк. III), ’абшарыць’ (Яўс.), ’аббегаць з карыслівымі мэтамі, з мэтай разнюхаць або пажывіцца’ (Юрч. Сін.), ’аббегаць’ (мядз., Малько, вусн. паведамл.) да лахаць (гл.). Ці не звязана (магчыма, праз кантамінацыю) з обличати ’тс’ (Вярэніч, столін., вусн. паведамл.), параўн. облыхаць ’аббегаць’ (КТС).

Абла́хаць2 ’абгаварыць у выпадковых размовах, недарэчна’ (Юрч. Сін.) да аблахаць1 з семантычным прыпадабненнем да аблаяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

переходи́тьII сов.

1. вы́хадзіць, абхадзі́ць;

2. карт. (пойти иначе) перахадзі́ць;

3. (о болезни) перахадзі́ць;

4. (о беременности) перахадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́хаць1, ла́хыць, лахъць ’бегаць у пошуках чаго-небудзь’ (Янк. II, КТС; докш., бял., Янк. Мат.; міёр., Нар. лекс.), ’насіцца, шукаць спажывы’ (Юрч.), ’шукаць’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.; б.-каш., Мат. Гом.), ’хадзіць’, ’абхадзіць’ (Бяльк.), ’бегаць’ (добр., Мат. Гом.), ’бегаць без патрэбы, гайсаць’ (КЭС, лаг.), ’бегаць, блукаць’ (Яўс.) ’хадзіць без справы, бадзяцца’ (брас., Сл. паўн.-зах.), ’гультаяваць’ (Мат. Гом.). Укр. лахати ’збіраць калоссе’, рус. брат лахать ’бегаць, гайсаць, мітусіцца’, польск. сувалк. obłachnąć ’захапіць, завалодаць, апанаваць’, харв. дуброўн. láhati ’хутка выходзіць’, ’хутка хадзіць (экспрэсіўнае)’, ’пераганяць з аднаго месца ў другое’, ’квапіцца, галіцца на што-небудзь’, прасл. laxati. Суадносіцца генетычна з літ. lakstýti ’бегаць’, ’лётаць’, лат. lakstît ’бегаць туды і назад’ праз пераходную форму ла́хтаць (гл.) насуперак Скоку (2, 261), які бачыць у ім анаматапеічнае ўтварэнне.

Ла́хаць2, ла́хыць, ла́хъць ’гаварыць недазволенае’ (міёр., Нар. лекс.), навагр. ’пляткарыць, балбатаць’ (З нар. сл.), ’балбатаць, пустасловіць’ (Юрч.), ’гаварыць недарэчнае’ (паст., маст., смарг., Сл. паўн.-зах.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйльск. (ЛатвССР) ла́хаць ’гаварыць пра тое, чаго не ведаеш’, наўг. ’смяяцца’, польск. łachać ’лаяць, ганьбаваць’. Экспрэсіўнае дзеяслоўнае ўтварэнне ад лаяць (гл.), як maxati < majati ’махаць’, baxati < bajati ’гаварыць’ (Слаўскі, 4, 405).

Ла́хаць3 ’трахаць, напр., лыжкай па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да лах!3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)