дагала́, прысл.
Да голага цела. Раздзець дагала. // Зусім, поўнасцю (абстрыгчы, абрэзаць і г. д.). Абстрыгчы дагала. // перан. Поўнасцю, да апошняга (забраць). Блізка году катавалі. Ноч пажарамі гула. Руйнавалі, рабавалі, Вымяталі дагала. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абстрыга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абстрыгаць — абстрыгчы, абстрыгацца — абстрыгчыся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
остри́чь сов. астры́гчы, мног. паастрыга́ць, абстры́гчы, мног. паабстрыга́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паабстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паабстрыгаць ногці. Паабстрыгаць усіх авечак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкарна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.)
1. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна.
А. валасы.
2. перан. Няўмела скараціць які-н. тэкст; пазбавіць якое-н. вучэнне, тэорыю чаго-н. істотнага; сказіць.
А. рукапіс.
А. гіпотэзу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Абгалага́ніць ’абстрыгчы дагала’ (Юрч.), абкалганіць ’абстрыгчы’ (Яўс.) ад польск. gałgan ’абрэзак’. Выбухное г у беларускім слове сведчыць аб яго польскім паходжанні, гл. Слаўскі, 1, 163.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абалва́ніць ’начыста абстрыгчы’, да балван (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
обстричь сов. (волосы, шерсть) абстры́гчы, мног. паабстрыга́ць; (ногти) абрэ́заць, мног. паабраза́ць, паабрэ́зваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Абчыка́ніць ’абстрыгчы роўна, нізка’ (Юрч. Сін.), кантамінацыя аббалваніць і чыканіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абчыкры́жыць ’абрэзаць, абстрыгчы (коратка)’ (Гарэц., Юрч., Др.-Падб.). Гл. чыкрыжыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)